Перайсці да зместу

Прыйдзі і віждзь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прыйдзі і віждзьM:
Прыйдзі і віждзь
Жанр гістарычны фільм
У галоўных
ролях
Кінакампанія Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь
Працягласць 75 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 1992

«Прыйдзі́ і віждзь»беларускі мастацкі фільм, зняты ў 1992 годзе мінскай студыяй «Тэлефільм» Дзяржтэлерадыё Рэспублікі Беларусь.[1]

Фільм пра падзеі часоў Вялікага Княства Літоўскага, калі кіраваў князь Ягайла (XIV стагоддзе). Перад намі разгортваецца трагічная гісторыя супрацьстаяння двух братоў — кіраўнікоў Літоўскага і Жамойцкага княстваў. Прага да ўлады перамагае роднасныя пачуцці і ператвараецца для кожнага з іх у глыбокую жыццёвую драму.

У фільме здымаліся

[правіць | правіць зыходнік]
Акцёр Роля
Віктар Тарасаў Альгерд Альгерд
Мікалай Кірычэнка Ягайла Ягайла
Аляксей Агеенка Ягайла у дзяцінстве Ягайла
Фама Варанецкі Андрэй Андрэй
Аляксей Каталаў Андрэй у дзяцінстве Андрэй
Аля Паплаўская Ядвіся Ядвіся
Юрый Паплеўка Лівонскі Магістр Лівонскі
Анатоль Голуб Скіргайла Скіргайла
Яўгенія Кульбачная дзяўчына ў белым
Яўген Жураўкін Вітаўт Вітаўт
Уладзіслаў Власаў Кейстут Кейстут
Генадзь Фамін Вайдыла Вайдыла
Вячаслаў Ясаў Дзмітрый Дзмітрый
Наталля Кафанава Марыя Марыя
Валянціна Богдан Улляна Улляна
Ігар Ігнатовіч чалавек у лахманах
Уладзімір Крайноў стольнік
Яраслаў Сарнацкі Мамай Мамай
Алег Сцепанюк, Мікалай Дашкевіч, Алег Гельман, Станіслаў Сувораў, Юрый Ліпніцкі, Алег Бараноўскі князі

Здымачная група

[правіць | правіць зыходнік]
  • аўтары сцэнарыя — Сяргей Тарасаў, Віктар Шавялевіч
  • рэжысёр пастаноўшчык — Віктар Шавялевіч
  • аператар пастаноўшчык — Уладзімір Васінеўскі
  • мастак пастаноўшчык — Аляксандр Каткоў
  • кампазітары — Ларыса Сімаковіч, Анатоль Лях
  • гукааператар — Аляксандр Тыцюха
  • мастак па касцюмах — Галіна Юсіс
  • рэжысёр — Сямён Шчаглоў
  • аператар — Анатоль Глушакоў
  • асістэнт рэжысёра — Сяргей Агеенка
  • асістэнты кінааператара — Алег Ярмакоў, Сяршей Шэршань
  • мастак па грыму — Мікалай Ражкоў
  • мантаж — Марына Львова, Лілія Абмётка
  • мастак па свету — Аляксандр Нішчык
  • рэквізітар — Ларыса Ярома
  • касцюмер — Раіса Лех
  • адміністратар — Андрэй Кляцко
  • пастаноўка баёў — Сяргей Каровін
  • рэдактар — Міхаіл Клебановіч
  • дырэктар фільма — Сяргей Цюцюнік

Мецэнаты фільма: Беларускі Экзархат рускай праваслаўнай царквы, вытворчае аб’яднанне «Палімір» Наваполацка, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, «Мад’яр Віскозад’яр» (Венгрыя), Полацкая Рада БНФ.

Зноскі

  1. Прыйдзі і віждзь. Мова нанова (17 чэрвеня 2015). Праверана 3 жніўня 2019.