Прыродны запаведнік Срэбырна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прыродны запаведнік Срэбырна
Катэгорыя МСАП — Ia (Строгі прыродны рэзерват)
Размяшчэнне Балгарыя
Плошча
  • 638 га[1]
  • 673 га
Дата заснавання 20 верасня 1948
Сцяг ЮНЕСКА Аб’ект Сусветнай спадчыны
Srebarna Nature Reserve
(Прыродны запаведнік Срэбырна)
Спасылка № 219 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en)
Тып Прыродны
Крытэрыі x
Рэгіён Еўропа і Паўночная Амерыка
Уключэнне 1983  (7-я сесія)

Прыродны запаведнік Срэбырна (балг.: Природен резерват Сребърна) — запаведнік у паўночна-усходняй частцы Балгарыі, аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Запаведнік уключае прэснае возера Срэбырна плошчай каля 600 га і яго ваколіцы. Ён размешчаны ў 16 км на захад ад балгарскага горада Сілістры і ў 1 км ад рэчышча Дуная. Запаведнік насяляе палова ўсіх відаў балгарскай фаўны (41 від), каля 100 відаў птушак, 24 з якіх адносяцца да рэдкіх ці знікаючых. Прыкладна 80 відаў прылятаюць у Срэбырну на зімоўку.

У 1992 годзе з-за неабдуманай сельскагаспадарчай дзейнасці чалавека стан возера рэзка пагоршыўся: яно пачало драбнець і паступова ператварацца ў балота. Папуляцыі многіх насельнікаў возера пачалі змяншацца. У выніку прыродны рэзерват Срэбырна быў аб’яўлены часткай Сусветнай спадчыны, якая знаходзіцца ў небяспецы. Толькі дзякуючы своечасовым дзеянням да 2003 года возера атрымалася аднавіць, і гэты аб’ект прыроднай спадчыны быў выключаны з “чорнага спіса”.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.
  1. Srebarna Nature Reserve Праверана 30 красавіка 2017.