Рыльскі манастыр
Манастыр | |
Рыльскі манастыр | |
---|---|
балг.: Рилски манастир | |
| |
42°08′10″ пн. ш. 23°20′40″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Балгарыя |
Абшчына |
абшчына Рыла у Кюсцендыльскай вобласці |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Stauropegion of the Bulgarian Orthodox Church[d] |
Тып | Стаўрапігіяльны мужчынскі |
Заснавальнік | Іаан Рыльскі |
Дата заснавання | канец X ст. |
Вядомыя насельнікі | Неафіт Рыльскі |
Рэліквіі і святыні | мошчы Іаана Рыльскага, ікона Божай Маці «Адзігітрыя» |
Статус | аб'ект сусветнай спадчыны ЮНЕСКА |
Стан | дзейнічае |
Сайт | rilamonastery.pmg-blg.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ры́льскі манастыр (балг.: Рилски манастир) — гісторыка-архітэктурны комплекс у Балгарыі, у гарах Рыла. Заснаваны ў 927—941 гг. манахам-пустэльнікам Іванам Рыльскім.
У 14 ст. ў перыяд росквіту манастыра ўзведзены архітэктурны комплекс (плошча 8,8 тыс. м²), які стаў вялікім дасягненнем манументальнай архітэктуры эпохі т.зв. балгарскага адраджэння. У Сярэднявеччы манастыр — цэнтр балгарскай адукацыі і культуры. У часы турэцкага нашэсця неаднаразова гарэў і рабаваўся. Моцна пацярпеў ад пажару 1833 года, адноўлены ў 1934—1960 гг.
Звонку мае строгі крапасны характар. Жылыя карпусы утвараюць замкнёны 5-вугольны ў плане маляўнічы ўнутраны двор з ажурнымі аркадамі, каланадамі, адкрытымі галерэямі. Сярод архітэктурных помнікаў: каменная вежа Хрэля (1335, рэшткі старажытных роспісаў), царква святога Лукі (1799), саборны 5-купальны храм Раства Маці Божай (1834—1860 гг., майстар Павел) з 2-колернай муроўкай, лёгкай адкрытай заходняй галерэяй, хвалістымі абрысамі карнізаў (у інтэр'еры захаваліся роспісы, разны дэкор; іканастас, 1839—1844 гг.). У музеі манастыра — багаты збор сярэдневяковага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Рыльскі манастыр уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рыльскі манастыр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. С. 499—500.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 216 рус. • англ. • фр. |
Рыльскі манастыр на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Рыльскага манастыра Архівавана 18 чэрвеня 2015. (балг.)
- Рыльскі манастыр Архівавана 16 жніўня 2015. на сайце Bulgarian Monastery Архівавана 16 жніўня 2015. (англ.)