Прэм’ер-міністр Харватыі
Выгляд
Прэм’ер-міністр Харватыі | |
---|---|
Пасаду займае Андрай Пленкавіч | |
Узначальвае | |
Прызначаецца | прэзідэнт Харватыі[d] |
Пасада з’явілася | 30 мая 1990 |
vlada.hr |
Прэм’ер-міністр Харватыі — кіраўнік урада Харватыі. Афіцыйная назва: «Старшыня Урада Рэспублікі Харватыя» (харв.: Predsjednik Vlade Republike Hrvatske)
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова, па канстытуцыі ад 22 снежня 1990 года, Харватыя была паўпрэзідэнцкай рэспублікай: у прэзідэнта былі шырокія паўнамоцтвы, у тым ліку на прызначэнне прэм’ер-міністра і роспуск урада. Пасля парламенцкіх выбараў 2000 года быў сфарміраваны ўрад на чале з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Харватыі, які павялічыў паўнамоцтвы парламента, урада і прэм’ер-міністра. Тым самым Харватыя стала паўпарламенцкай рэспублікай: прэм’ер-міністр краіны мае большы ўплыў, чым яе прэзідэнт.
Спіс глаў урада
[правіць | правіць зыходнік]Сацыялістычная Рэспубліка Харватыя (1945—1991 гг.)
[правіць | правіць зыходнік]Міністр па справах Харватыі (ва ўрадзе Югаславіі)
[правіць | правіць зыходнік]Прэм’ер-міністр
[правіць | правіць зыходнік]Старшыні Выканаўчага Савета
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Бакарыч (6 лютага 1953 — снежань 1953)
- Якаў Блажэвіч (снежань 1953 — ліпень 1962)
- Звонка Бркіч (ліпень 1962 — чэрвень 1963)
- Міка Шпіляк (чэрвень 1963 — май 1967)
- Саўка Дабчэвіч-Кучар (май 1967 — май 1969)
- Драгуцін Харамія (май 1969 — снежань 1971)
- Іва Перышын (снежань 1971 — красавік 1974)
- Якаў Сіроткавіч (красавік 1974 — 9 мая 1978)
- Петар Флекавіч (9 мая 1978 — ліпень 1980)
- Антэ Маркавіч (ліпень 1980 — 20 лістапада 1985)
- Эма Дэросі-Б'елаяц (20 лістапада 1985 — 10 мая 1986)
- Антун Мілавіч (10 мая 1986 — 30 мая 1990)