Пханган
Пханган | |
---|---|
тайск. เกาะพะงัน | |
Характарыстыкі | |
Плошча |
|
Найвышэйшы пункт | 630 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
9°44′ пн. ш. 100°02′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Суратхані |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пханган[1] — востраў у Сіямскім заліве, адносіцца да правінцыі Суратхані, Тайланд. Шырока вядомы дзякуючы штомесячнай вечарынцы «Full Moon Party». Папулярны ў бэкпэкераў і сучасных хіпі. Пангхан з’яўляецца часткай архіпелага Самуй, да якога адносяцца яшчэ два буйных выстрава Самуй і Тау, а таксама мноства больш дробных выспаў.
На востраве пераважае гарыстая мясцовасць, большая частка якой пакрыта трапічнымі лясамі. Ёсць некалькі невялікіх вадаспадаў. Частка вострава выкарыстоўваецца пад сельскую гаспадарку і какосавыя плантацыі. Берагі пераважна скалістыя, але ёсць бухты і пясчаныя пляжы.
Плошча — 125 км². Прыкладны перыметр вострава 40 км. Найвышэйшы пункт — гара Кхао Ра, 630 метраў. Адлегласць да мацерыка — каля 55 км. Бліжэйшыя астравы/адлегласць — Самуй (15 км), Тау (35 км). Галоўны горад — Тангсала.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — карта Тайланда