Пшэрасль
Вёска
| ||||||||||||||||||
Пшэрасль[1] (польск.: Przerośl) — вёска ў Польшчы, за 27 км на паўночны захад ад Сувалкаў, за 131 км на поўнач ад Беластока, на беразе Касцельнага возера. Уваходзіць у склад Сувальскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Пшэрасль.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Апроч формы Пераросля[2], якая найбольш адпавядае беларускай мове (паводле Супрасля, Радамля, Відамля і інш.), сустракаюцца таксама варыянты Пераросль[3] і Прэросль[4]. У Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў зазначаецца, што гістарычная польская назва мястэчка — Przerośla[5].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]21 лістапада 1566 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Перарослі магдэбургскае права і герб: у срэбным полі чырвоны леў за кратамі[4]. У гэты час горад уваходзіў у склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства, быў цэнтрам нягродавага староства. У 1571 годзе тут была заснавана каталіцкая парафія.
У першай палове XVII стагоддзя Пераросля стала адным з найбольшых гарадоў на паўночным захадзе Гарадзенскага павета. У 1709—1710 гадах шмат гараджан памерла ў час мору, што разам з змяненнем гандлёвых шляхоў прывяло да заняпаду паселішча.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Пераросля апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні. На 1799 год у горадзе было 246 будынкаў, на 1827 год — 218.
У 1870 годзе Пераросля была пазбаўлена статуса горада.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Пшэрасль апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Пшэрасль знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводства.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XVIII стагоддзе: 1799 год — 1310 чал.
- XIX стагоддзе: 1827 год — 1645 чал.[5]
- XXI стагоддзе: 2008 год — 829 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Званіца касцёла (XIX ст.)
- Могілкі: каталіцкія, пратэстанцкія, іўдзейскія
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Касцёл
-
Званіца
-
Гімназія
-
Рынак
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Семянчук А. Метрыка Вялікага Княства Літоўскага: Кн. 70 (1582-1585): кн. запісаў № 70 (копія канца XVI ст.), падрыхт. А. А. Мяцельскі, Мінск 2008, 354с. Наклад 1000 асобнікаў // Białoruskie Zeszyty Historyczne. Nr. 30. С. 212.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 86.
- ↑ а б Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 222.
- ↑ а б Chlebowski B. Przerośl // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 176.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пшэрасль