Перайсці да зместу

Пётр Дарагастайскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Дарагастайскі
Герб «Ляліва»
Герб «Ляліва»
9-ы Ваявода смаленскі
15 лютага 1605 — 1611
Папярэднік Ян Абрамовіч
Пераемнік Мікалай Глябовіч

Нараджэнне 1569
Смерць 1611(1611)
Род Дарагастайскія
Бацька Мікалай Дарагастайскі
Маці Ганна з Войнаў[d]
Жонка Барбара з Шэметаў
Дзеці Войцех, Дарота, Кацярына, Раіна, Барбара
Веравызнанне кальвінізм[1][2]

Пётр Дарагастайскі (? — 1611) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода мсціслаўскі (1600—1605) і смаленскі (з 1605).

Паходзіў з роду Дарагастайскіх герба «Ляліва», сын полацкага ваяводы Мікалая і Ганны Войны, брат вялікага літоўскага маршалка Крыштафа Дарагастайскага.

25 кастрычніка 1597 названы кашталянам менскім, ў пачатку 1600 года стаў мсціслаўскім ваяводам, з 15 лютага 1605 — смаленскі ваявода.

Паводле веравызнання быў кальвіністам, у 1599 годзе названы правізарам евангельскім.

Меў сына Войцеха, які памёр бяздзетным у 1613.

Зноскі