Перайсці да зместу

Пётр Максавіч Явіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Максавіч Явіч
Фатаграфія
Дата нараджэння 5 верасня 1918(1918-09-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 кастрычніка 2008(2008-10-14) (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў Фёдар Адольфавіч Фогт і Іван Восіпавіч Ахрэмчык
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Пётр (Іштван) Максавіч Явіч (5 верасня 1918 — 14 кастрычніка 2008) — беларускі жывапісец. Член Саюза мастакоў СССР.

П. М. Явіч (сапраўднае імя — Іштван) нарадзіўся ў Венгрыі ў горадзе Цёрэксентміклаш  (англ.), куды патрапіў яго бацька, які жыў у Віцебску, у якасці ваеннапалоннага ў Першую сусветную вайну. З 1929 года жыў і працаваў у Віцебску. Вучыўся майстэрству мастака ў Іегуды Пэна. У 1934 годзе паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У паваенны час працаваў у газеце «Віцебскі рабочы», а з 1947 года ў Віцебскіх мастацкіх майстэрнях, якія ўзначальваў каля 10 гадоў. З 1949 года ў Саюзе мастакоў БССР.

Памёр 14 кастрычніка 2008 года. Пахаваны ў Віцебскім раёне[1].

У выстаўках пачаў удзельнічаць з 1940 г. Сярод работ П. М. Явіч партрэты В. З. Харужай, народнага артыста СССР І. У. Ільінскага, М. Ф. Шмырова («Шмыроў М. Ф. — легендарны камбрыг»), заслужанага трэнера БССР В. Дз. Дзмітрыева, «Дзяўчынка ў блакітным» (захоўваецца ў Траццякоўскай галерэі) і інш. Пэндзлю мастака належаць жанравыя кампазіцыі «Мары» (1959), «Закладнікі» (1960), «Дзеці Міная» (1978), пейзажы «Каўказ» (1952), «Лужаснянка» (1983), «Астравы на Лучосе» (1990) і іншыя працы.

Кавалер ордэна Айчыннай вайны II ступені. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 1995 г. № 3518-XII П. М. Явіч узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Зноскі