Пітэр Брэйгель Малодшы
Пітэр Брэйгель Малодшы | |
---|---|
нідэрл.: Pieter Brueghel de Jonge | |
| |
Дата нараджэння | 1564[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 кастрычніка 1638 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Пітэр Брэйгель Старэйшы |
Маці | Mayken Coecke[d] |
Дзеці | Pieter III. Brueghel[d] |
Род дзейнасці | мастак, архітэктурны чарцёжнік |
Жанр | рэлігійны жывапіс[d][2] і жанравы жывапіс[2] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пітэр Брэйгель Малодшы (1564/65 Брусель — 1637/1638 Антверпен, мянушка — «Пякельны») — нідэрландскі (фламандскі) мастак.
Жыццяпіс
[правіць | правіць зыходнік]Пітэр быў старэйшым з трох дзяцей вядомага мастака Пітэра Брэйгеля Старэйшага. Пасля смерці маці ў 1578 годзе дзеці мастака Пітэра, Ян і Мары выхоўваліся бабуляй.
Пачынаў творчасць з капіявання твораў бацькі, але пасля выпрацаваў сваю манеру пісьма. Калі памёр бацька малодшаму Пітэру было ўсяго 4 гады. Пасля таго як хлопчык падрос, ён пачаў самастойна працаваць з эскізамі бацькі. Спачатку капіяваў яго палотны, потым стаў ствараць свае творы, і з часам ён выпрацаваў свой стыль, яго фарбы былі ярчэй, а малюнак разчэй. У пачатку сваёй творчай кар’еры Пітэр Брэйгеля-малодшы захапляўся сюжэтамі Страшнага суду і выявай жахаў пекла, дэманаў і ведзьмаў. За свае творы атрымаў мянушку пякельны. Потым ён злёгку змякчыў свой стыль, адмовіўшыся ад матываў у духе Босха (нягледзячы на тое, што іспанская кароль Філіп II і павесіў карціны Босха ў сябе ў спальні). Пітэр Брэйгель Малодшы пачаў ствараць карціны, амаль копіі работ бацькі. Што не перашкодзіла яму набыць не меншую папулярнасць. А яго ўвага да дэталяў і цікавасць да самых штодзённых праяў чалавечага жыцця сталі узорам. Яго творчасць стала сапраўднай энцыклапедыяй народнага жыцця.
Адным з вучняў Пітэра Брэйгеля быў Ганзалес Кокс.