П’ер-Нарсіс Герэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
П’ер-Нарсіс Герэн
фр.: Pierre-Narcisse Guérin
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 13 сакавіка 1774(1774-03-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 ліпеня 1833(1833-07-16)[2][4][…] (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барон П’ер-Нарсіс Герэн (фр. Pierre-Narcisse Guérin; 13 мая 1774, Парыж — 6 ліпеня 1833, там жа) — французскі мастак, вучань Рэньё.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1796 годзе атрымаў першую ўзнагароду. Прадстаўленая на Салоне 1800 года карціна «Марк Секст» зрабіла надзвычайнае ўражанне і мела велізарны поспех.

У 1810 годзе Герэн адкрыў у Парыжы майстэрню, якая неўзабаве ўвайшла ў моду. З гэтай майстэрні класіка, які прызнаваў толькі антычную прыгажосць, выйшлі вядомыя французскія рамантыкі: Тэадор Жэрыко, Эжэн Дэлакруа, Ары Шэфер, Леон Конье, Андрэ Жак Арсель, Луі-П'ер Анрыкель-Дзюпон і іншыя.

У 1822 годзе Герэн стаў дырэктарам Французскай акадэміі ў Рыме. У 1829 годзе атрымаў тытул барона.

Зноскі

  1. http://runeberg.org/salmonsen/2/10/0377.html
  2. а б Pierre-Narcisse Guérin
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Pierre Narcisse GuérinOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. RKDartists Праверана 6 ліпеня 2020.
  7. AGORHA — 2009. Праверана 1 красавіка 2019.