П’етра Перці
П’етра Перці | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 кастрычніка 1648[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1714 |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | скульптар |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джава́ні П’е́тра Пе́рці або Перэці (Giovanni Pietro Perti, Pietro Perty, Pretti, Peretti; 1648, Муджа, Швейцарыя — 1714, Вільня, Літва) — італьянскі барочны скульптар і архітэктар, адзін з вядучых еўрапейскіх скульптараў пачатку XVIII стагоддзя. Валодаў прадмесцямі Сніпішкі і Антокаль, якія знаходзіліся ва ўладанні Сапегаў[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Жывучы ў кантоне Тычына, Перці знаходзіўся пад уплывам італьянскага майстра Джавані Ларэнца Берніні[3]. Атрымаў адукацыю ў Фларэнцыі. Пасля запрашэння Міхала Казіміра Паца большасць свайго жыцця Перці правёў у сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, працуючы на магнацкія фаміліі.
Атрымаў вядомасць за мармуровыя ўпрыгожанні Касцёла Святых Пятра і Паўла (1677—1682), якія лічацца шэдэўрам літоўскага барока. Працаваў разам з Джаванні Марыя Галі , які выконваў арнаментацыю вакол скульптур Перці. У 1689—1701 гадах Перці служыў у маёнтку вялікага гетмана літоўскага Казіміра Яна Сапегі.
На працягу сваёй кар’еры распрацаваў, узвёў і ўпрыгожыў найвыдатнейшыя помнікі літоўскага барока ў Вільні: палац Слушкаў (1690), палац Сапегаў (1691) і Касцёл Ісуса і кляштар трынітарыяў (пачатак у 1691 годзе, упрыгожаны ў 1700—1705 гадах)[4], усе знаходзяцца ў прадмесці Антокаль. Аднавіў інтэр’ер і дызайн стукавай тынкоўкі алтара капліцы Св. Казіміра ў Віленскім кафедральным саборы (1686—1688).
Быў жанаты з дачкой Мікеланджэла Палоні Марыяй Магдаленай. Памёр у Вільні.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Giovanni Pietro Perti // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ http://images.katalogas.lt/maleidykla/men42/M-01.pdf#search=%22perti%20Vilnius%22 Архівавана 28 верасня 2007.
- ↑ Šv. apaštalų Petro ir Pauliaus bažnyčia Архівавана 5 лістапада 2014.
- ↑ Vilniaus (Antakalnio) buvęs trinitorių vienuolynas ir Viešpaties Jėzaus bažnyčia(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2006. Праверана 8 ліпеня 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Drėma, V. (1991). Dingęs Vilnius. Vilnius: Vaga. ISBN 5-415-00366-5.
- Tomas Venclova. Vilniaus vardai. Vilnius: R. Paknio leidykla, 2006. ISBN 9986-830-96-6. P. 68.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме П’етра Перці