Перайсці да зместу

Рагаты бастыён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рагаты бастыёнM:
Жанр кінакамедыя
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар Уладзімір Акуліч
Кампазітар
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 67 хв.
Краіна Сцяг СССР СССР (Беларусь)
Мова Руская, беларуская
Год 1964
IMDb ID 5034908

«Рагаты бастыён» — савецкі фільм 1964 года, экранізацыя п’есы беларускага драматурга Андрэя Макаёнка «Лявоніха на арбіце». Першы каляровы шырокаэкранны беларускі фільм[1].

Калгаснік Лявон Чмых аддае перавагу асабістай гаспадарцы над грамадскай. Для любімай каровы Красулі ён нават спрабуе скрасці сена з калгаснага стога. А дачцэ адмаўляецца даць згоду на вяселле з заатэхнікам Мішам толькі таму, што маладыя збіраюцца жыць у новым добраўпарадкаваным доме без сядзібы. А ён спадзяваўся, што ў асобе зяця набудзе новага работніка ў сваю шырокую гаспадарку. Занепакоены чуткамі аб тым, што прысядзібныя ўчасткі будуць абразаць, ён скардзіцца на «перагібшчыкаў» у абкам. Але сакратар абкама, які прыехаў да яго «сігнале», прыводзіць да зусім непрадбачаных для Лявона вынікаў.

Акцёр Роля
Павел Кармунін Лявон Лявон
Вольга Харкова Лявоніха Лявоніха
Аляксей Грыбаў сакратар абкама сакратар абкама
Сяргей Бліннікаў  (руск.) старшыня калгаса старшыня калгаса
Уладзімір Ратамскі  (руск.) Максім Максім
Пётр Канстанцінаў  (руск.) Глуздакоў Глуздакоў
Ганна Обручава Соня, дачка Лявона і Дявоніхі Соня, дачка Лявона і Дявоніхі
Уладзімір Ферапонтаў  (руск.) Міша, жаніх Сонькі Міша, жаніх Сонькі
Раман Філіпаў Цісакоў Цісакоў
Маргарыта Крыніцына  (руск.) Клава, суседка Клава, суседка
Аляксей Бараноўскі дзед-цясляр дзед-цясляр
Генадзь Аўсяннікаў калгаснік на сходзе (няма ў тытрах) калгаснік на сходзе (няма ў тытрах)
Віктар Шрамчанка, Марыя Зінкевіч,
Ігар Лапцінскі, Яўгенія Кавалёва,
Яўгенія Краўчанка, Алена Рынковіч,
Усевалад Былінскі, Леанід Баранчык,
Аляксандр Бялоў, Юрый Галкін,
Галіна Талкачова, Тамара Нікалаева,
Ф. Шчурбакова, Серафім Міліцын
эпізод эпізод

Здымачная група

[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар сцэнарыя Андрэй Макаёнак
Рэжысёр-пастаноўшчык Пятро Васілеўскі
Аператар-пастаноўшчык Уладзімір Акуліч
Кампазітар М. Муратаеў
Мастак-пастаноўшчык Уладзімір Белавусаў
Гукааператар Васіль Дзёмкін,
Мікалай Ведзянееў
Рэжысёр Р. Дзодзіева,
Юрый Рыбчонак
Аператар Венядыкт Арлоў
Мантажор Е. Аксененка,
М. Стальмакова
Мастак па касцюмах Аляўціна Кавецкая
Мастак-грымёр Валянцін Анціпаў
Рэдактары Л. Пінчук,
Максім Лужанін
Асістэнт рэжысёра Г. Глебка,
Р. Шаталава
Асістэнт аператара Міхаіл Комаў,
С. Гразноў
Асістэнт мастака І. Новікаў
Мультыплікацыя Юрый Мільтнер,
В. Прэабражэнская,
Л. Антанюк
Дырэктар: Гаральд Вольскі,
С. Рабінаў,
Л. Чаўкіна

Зноскі