Рагулькі палявыя
Рагулькі палявыя | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Consolida regalis Gray, 1821 | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
|
Рагулькі палявыя[1] (Сonsolida regalis) — від аднагадовых травяністых раслін роду Сonsolida сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Рагулькі палявыя, казёлкі, казёлчыкі[2], жывакост[3], казельчыкі, рагулькі[4][5], козлікі, тапаркі[5][6][7].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовая травяністая расліна. Вырастае ад 25 да 70 см. Сцябло прамое, галінастае, можа быць пакрыты валасінкамі.
Лісце чаргаванае, шматкроць рассечанае, з лінейнымі сегментамі лістоў, верхняе сядзячае, ніжняе з хвосцікамі. Кветкі блакітныя, маюць няправільную (зігаморфную) будову. Плод — лістоўка.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
[правіць | правіць зыходнік]Звычайнае пустазелле пасеваў жыта.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўная расліна з прыгожымі кветкамі, разводзіцца садоўнікамі, існуюць розныя сарты і формы, якія адрозніваюцца расфарбоўкай і памерам кветак.
Кветкі даюць нектар, пчолы наведваюць з першай паловы чэрвеня і да восені[8].
У насенні змяшчаецца сукупнасць трыцерпенавых алкалоідаў. Парашок, атрыманы з насення, можа служыць інсектыцыдам.
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Інфравідавыя таксоны:
- Consolida regalis var. divaricata (Ledeb.) P.H.Davis [syn. Delphinium divaricatum Ledeb.]
- Consolida regalis subsp. paniculata (Host) Soó [syn. Consolida paniculata Host]
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 45. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Delphinium consolida L.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ а б Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Живокость // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 106. Архівавана 7 студзеня 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цветовой атлас растений: Пер. со словац. Е. Рулина, В. Рябченко / Д. Рандушка, Л. Шомшак, И. Габерова. — Братислава: Обзор, 1990. — 411 с. — (Картинки природы). — 75 000 экз. — ISBN 80-215-0068-9.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 592. Consolida regalis S.F.Gray (Delphinium consolida L.) — Консолида полевая, или Сокирки полевые // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 207. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рагулькі палявыя: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)