Радзіслаў Уладзіміравіч Арлоўскі
Поўнае імя | Радзіслаў Уладзіміравіч Арлоўскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
9 сакавіка 1970[1] (54 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
СССР Беларусь |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 177 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Радзіслаў Уладзіміравіч Арлоўскі (нар. 9 сакавіка 1970, Краснадар, СССР) — савецкі і беларускі футбаліст, трэнер.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў кар’еру ў чаркескім «Нарце». Сезон 1989 правёў у старадарожскім «Будаўніку», а ў 1990 годзе перайшоў у мінскае «Дынама». За гады ў складзе бела-блакітных адгуляў 73 матчы, у якіх забіў 17 галоў[2]. У перыяд 1995—1996 гадоў выступаў за «Дынама-93».
У 1997 годзе перайшоў у маскоўскае «Тарпеда». Сезон 2001 правёў у варонежскім «Факел», пасля далучыўся да ліепайскага «Металурга». У 2002 годзе вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Зоркі-ВА-БДУ». У 2003—2004 гадах гуляў у Другой лізе за мінскую «Змену», пасля чаго завяршыў кар’еру.
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2010—2011 гадах быў памочнікам галоўнага трэнера мінскага «Дынама». З 2015 года працаваў з юнацкімі камандамі клуба. У пачатку 2019 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Рамана Піліпчука ў галоўнай камандзе, а пасля яго адстаўкі ў канцы мая стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера на матч з «Віцебскам»[3].
Пазней стаў памочнікам Арцёма Чалядзінскага ў дублі «Дынама». З чэрвеня 2021 года, калі Чалядзінскі быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера асноўнай каманды, стаў яму дапамагаць і ў асноўнай камандзе. Са снежня 2021 года, калі Чалядзінскі быў зацверджаны ў якасці галоўнага трэнера, сканцэнтраваўся на працы ў асноўнай камандзе. Пасля прызначэння ў канцы 2022 года новым галоўным трэнерам дынамаўцаў Вадзіма Скрыпчанкі не трапіў у яго штаб[4].
У жніўні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[5].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі (4): 1992, 1992/93, 1993/94, 1994/95
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 1995
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1992 1994
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2004
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі: 2000
Зноскі
- ↑ Radzislaw Arlowski // FBref.com
- ↑ Віншуем Радзіслава Арлоўскага! Архівавана 19 мая 2021.
- ↑ Футбол. В матче с "Витебском" обязанности главного тренера минского "Динамо" будет исполнять Радислав Орловский (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (31 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2023. Праверана 8 студзеня 2023.
- ↑ Вадим Скрипченко определился с кандидатурами ассистентов в минском "Динамо" (руск.). football.by (4 студзеня 2023). Праверана 8 студзеня 2023.
- ↑ Радьков, Челядинский, Горовцов и еще 16 тренеров стали обладателями лицензий PRO (руск.). football.by (14 жніўня 2023). Праверана 11 верасня 2023.
- Нарадзіліся 9 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Нарадзіліся ў Краснадары
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты СССР
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Нарт Чаркеск
- Ігракі ФК Старыя Дарогі
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Дынама-93 Мінск
- Ігракі ФК Тарпеда Масква
- Ігракі ФК Факел Варонеж
- Ігракі ФК Металург Ліепая
- Ігракі ФК Энергетык-БДУ
- Ігракі ФК Мінск
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры ФК Дынама Мінск