Ражковае дрэва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ражковае дрэва
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ceratonia siliqua L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26531
NCBI  20340
EOL  418096
GRIN  t:9918
IPNI  485647-1
TPL  ild-1158

Ражко́вае дрэ́ва[3][4], цэратонія струкавая (Ceratonia siliqua) — кветкавая расліна сямейства бабовых. Адзіны від роду Ceratonia[4]. Пашыраны ў Міжземнамор'і.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дрэва вышынёй да 15 м з шарападобнай кронай. Расце на камяністых схілах, у лясах з вечназялёных дубоў і хвоі, у цяснінах. Дасягае ўзросту 200—300 г. Лісце перыстае. Кветкі дробныя, у гронках. Плод — стручок (даўжыня да 25 см).

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Ражковае дрэва культывуецца ў Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы, Індыі, Міжземнамор'і, Паўночнай Афрыцы. Мякаць стручкоў ражковага дрэва ўтрымлівае да 50 % цукру і спажываецца ў ежу, у якасці корма жывёле. Са стручкоў вырабляюць сок, сіроп, выкарыстоўваюць у якасці сыравіны для атрымання спірту. Падсмажанае насенне ражковага дрэва выкарыстоўваецца ў якасці заменніка кавы.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Насенне ражковага дрэва мае пастаянную масу і ў старажытныя часы выкарыстоўвалася ў якасці адзінкі вагі ў ювелірнай справе (карат)[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Ражковым дрэвам таксама называюць адзін з відаў роду Prosopis
  4. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 250. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Прохараў В. М. Ражковае дрэва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 250. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]