Райградскі кляштар
Манастыр | |
Райградскі кляштар | |
---|---|
Benediktinský klášter v Rajhradě | |
| |
49°05′23″ пн. ш. 16°36′56″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Чэхія |
Горад |
Райград (Брно-прыгарад) |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Дыяцэзія Брно[d] |
Ордэнская прыналежнасць | бенедыкцінцы |
Заснавальнік | князь Бржэціслаў I |
Першае згадванне | 1136 |
Дата заснавання | 1045 |
Будынкі | |
Касцёл Святых Пятра і Паўла | |
Настаяцель |
Аўгусцін Газда, прыёр з 1997 года |
Стан | Дзеючы |
Сайт | rajhrad.cz/benediktini/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Райградскі кляштар або Бенедыкцінскі кляштар у Райградзе (чэшск.: Benediktinský klášter v Rajhradě) — найстарэйшы каталіцкі кляштар у Маравіі, які быў заснаваны ў 1045 годзе манахамі Ордэна Св. Бенедыкта і дзейнічае дагэтуль. Кляштар знаходзіцца ў горадзе Райград, акруга Брно-прыгарад Паўднёвамараўскага края (Чэхія). Помнік культуры Чэшскай рэспублікі. Кнігасховішча Райградскага кляштара ў 2005 годзе прызнана помнікам пісьменства Маравіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пра заснаванне кляштара не захавалася згадванняў сучаснікаў, аднак з пазнейшых дакументаў вядома, што 18 кастрычніка 1045 года князь Чэхіі Бржэціслаў I дараваў бенедыкцінцам манастыр, закладзены каля 1028 года ў гонар Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Райградзе. Тры праз гады манастыр указам князя Бржэціслава быў ператворана ў бенедыкцінскі кляштар, які да 1813 года заставаўся як у духоўным, так і матэрыяльным плане цалкам залежным ад Бржэўнаўскага кляштара. Лічыцца, што перадаючы манахам лацінскага абраду славянскі манастыр, які, магчыма, наведвалі ў свой час славянскія Святыя Кірыл і Мяфодзій, князь Бржэціслаў I імкнуўся дагадзіць Папе Рымскаму Бенедыкту IX, які спрабаваў прыцягнуць князя да суда за разбурэнне святых месцаў у Польшчы.
Першая пісьмовая згадка пра кляштар адносіцца да 1136 года і належыць храністу, вядомаму пад імем Вышаградскі канонік.
Развіццю кляштара спрыялі шматлікія прывілеі, падараваныя кіраўнікамі ў XIII—XIV стст.: у 1234 годзе маркграф Маравіі Пржэмысл дараваў кляштару свабоды, аналагічныя тым, якімі карыстаўся ў Маравіі Велеградскі кляштар. Кароль Ян Люксембургскі ў 1327 годзе дараваў кляштару права накладаць пакаранне смерцю, а імператар Карл IV пацвердзіў усе прывілеі, падараваныя кляштару Бржэціславам I.
У Сярэднявеччы кляштар некалькі разоў руйнаваўся іншаземнымі захопнікамі: у 1241 годзе яго разарылі татара-манголы, у 1253 годзе — венгерска-палавецкія налётчыкі. Кляштарны касцёл тройчы нанова асвячалі.
Да канца XVII стагоддзя знешняе аблічча кляштара захоўваў галоўным чынам раманскія рысы. Пры пробашчы Плацыдзе Новатным (1690—1692) была распачата рэканструкцыя струхлелага комплексу кляштара. Былі пабудаваны дзве вежы і планавалася знесці стары касцёл і ўзвесці новы, аднак смерць пробашча перашкодзіла гэтым планам. Кляштарны комплекс, які захаваўся да нашых дзён, быў пабудаваны ў 1721—1746 гадах па праекце вядомага архітэктара Яна Блажэя Санціні (яго праект аднак быў рэалізаваны не да канца). Будаўніцтвам кіраваў брненскі майстар Францішак Бенедыкт Клічнік. Інтэр'ер новага храма і кляштара быў распісаны брненскім жа мастаком Ян Іржы Этгенс. Адноўлены пасля землетрасення 1763 года прэзбітэрый у 1770 годзе быў упрыгожаны фрэскамі працы Іозефа Вінтэргалдэра Малодшага.
У 1805 годзе ў наваколлях і непасрэдна ў самым кляштары размяшчаліся напалеонаўскія войскі, якія прыйшлі для ўдзелу ў Бітве пад Аўстэрліцам. Рускія войскі, якія адступалі адсюль 18—19 лістапада, спалілі за сабой новы мост каля кляштара, пасля чаго французы пабудавалі новы. 1 снежня 1805 года да кляштара падышоў 15-ці тысячны корпус маршала Даву, пры гэтым сам маршал размясціўся ў сталовай кляштара. Пасля бітвы ў касцёле кляштара ўтрымлівалася некалькі сотняў палонных рускіх салдатаў. Сам кляштар быў пераўтвораны ў часовы шпіталь, у якім да канца лютага 1806 года пад наглядам манахаў-бенедыкцінцаў, а потым і прафесійных урачоў знаходзілася вялікая колькасць параненых салдатаў арміі Напалеона I.
У 1813 годзе Райградскае пробства атрымала статус самастойнага абацтва. Абацтва функцыянавала да 1950 года, калі манахі былі сілком выселены з кляштара. Тэрыторыя кляштара была перададзена пад патрэбы ваенных.
У 1990 годзе струхлелы кляштар быў вернуты бенедыкцінцам, якія паступова аднавілі манастырскі комплекс. У 1997 годзе невялікая бенедыкцінская абшчына аднавіла служэнне ў кляштары.
Настаяцелі кляштара
[правіць | правіць зыходнік]З-за недахопу пісьмовых крыніц, складана дакладна ўсталяваць колькасць і паслядоўнасць пробашчаў кляштара ў пачатковы перыяд яго існавання. Вядома, што з 1540 года пробашчы Райградскага кляштара засядалі ў рэгіянальным савеце Маравіі.
1 кастрычніка 1687 года Папа Інакенцій IX дараваў райградскім пробашчам права насіць мітру, крыж, пярцёнак і кій.
Пробашчы і адміністратары
[правіць | правіць зыходнік]- 1651—1653 Віктарын I Бадурыус
- 1653—1655 Марцін Рашка, прыёр-адміністратар
- 1655—1666 Ян V Кашпар Віер
- 1666—1683 Цэлесцін Арлет
- 1683—1686 Вацлаў Горак, адміністратар
- 1686—1690 Віктарын II Рэйнальд
- 1690—1692 Плацыд Новатны
- 1692—1709 Аўгусцін Бена II Бранчаўскі
- 1709—1744 Антанін Пірмус
- 1744—1749 Матаўш Стэглік з Чэнкава і Трэўстата
- 1749—1756 Эміліян Мацейскі
- 1756—1756 Цырыл Вагнер
- 1756—1764 Ёзеф Банавентура Пітар
- 1764—1812 Отмар Конрад
- 1812—1813 Ржэгарж Сазаўскі, прыёр
Абаты і адміністратары
[правіць | правіць зыходнік]- 1813—1831 Аўгусцін Кох
- 1832—1854 Віктар Шлосар
- 1854—1883 Гюнтэр Ян Калівода
- 1883—1912 Бенедыкт Ян Карал Корчыян
- 1912—1921 Пракоп Барталамей Шуп
- 1922—1936 Пётр Глобіл
- 1937—1947 Алаіс Корыта
- 1947—1979 Вацлаў Ян Покарны
- 1979—1990 вакантная пасада
- 1990—1997 Радзім Валік, адміністратар
- з 1997 Аўгусцін Газда, прыёр-адміністратар