Адрозніваецца вельмі выцягнутым у даўжыню вузкім целам, якое заканчваецца доўгай дыхальнай трубачкай, непатоўшчанымі пярэднімі сцёгнамі, вельмі кароткімі галёнкамі і адсутнасцю кіпцікаў на пярэдніх драпежных нагах. Цела даўжынёй ад 30 да 35 мм (без дыхальнай трубачкі даўжынёй 20 мм), брудна-шэрага колеру, верх брушка чырвоны, заднія крылы малочна-белыя. Дзякуючы развітым крылам добра лётаюць.
Від распаўсюджаны па ўсёй Еўропе і Паўночнай Афрыцы, у Азіі на ўсход да Сібіры, Блізкага Усходу і Кітая. Жыве ў стаячых водах. Рухаецца вельмі павольна, сілкуецца дробнымі насякомымі. Самка праколвае лісце водных раслін і адкладае ва ўтвораную дзірачку яйцы, забяспечаныя на адным канцы двума ніткападобнымі атожылкамі. Імага зімуе ў вадзе, радзей на сушы. Натуральным ворагам віду з’яўляецца від Prestwichia aquatica, чые лічынкі паразітуюць на яйцах ранатры.
Ekkehard Wachmann, Albert Melber, Jürgen Deckert: Wanzen Band 1: Dipsocoromorpha, Nepomorpha, Gerromorpha, Leptopodomorpha, Cimicomorpha (Teil 1) mit Tingidae, Anthocoridae, Cimicidae und Reduviidae. — Goecke & Evers, Keltern 2006, ISBN 3-931374-49-1