Растоўскае княства
удзельнае княства Вялікага княства Уладзімірскага, затым Вялікага княства Маскоўскага | |||
Растоўскае княства | |||
---|---|---|---|
|
|||
1207 — 1474
|
|||
Сталіца | Растоў | ||
Мова(ы) | старажытнаруская | ||
Рэлігія | праваслаўе | ||
Форма кіравання | манархія | ||
Дынастыя | Рурыкавічы: Растоўскія | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Растоўскае кня́ства — удзельнае княства Русі XIII—XV стст. з цэнтрам у Растове.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вылучылася ў 1207 годзе з Уладзіміра-Суздальскага княства. У яго уваходзілі Яраслаўль, Угліч, Малога, Белавозера і Усцюг. Першы князь Растоўскага княства — Канстанцін Усеваладавіч, які ў 1216 годзе стаў вялікім князем уладзімірскім, падзяліў Растоўскае княства паміж сынамі. У выніку з яго вылучыліся Яраслаўскае, Угліцкае, Белаазёрскае княствы, у 1277 годзе князь Глеб Васількавіч на кароткі час далучыў да Растоўскага княства Белаазёрскае княства, у 1285 — і Угліч.
З сярэдзіны 14 ст. Растоўскае княства трапіла пад уплыў маскоўскіх князёў. Іван Каліта выкупіў г. Угліч. Пры Дзмітрыю Данскім растоўскія князі сталі фактычна «службовымі» князямі Масквы. З 1474 года ў складзе Маскоўскай дзяржавы.
Князі
[правіць | правіць зыходнік]- Гл. таксама: Растоўскія князі — князі Растоўскага княства і іх нашчадкі
- 1207—1218 — Канстанцін Усеваладавіч
- 1218—1238 — Васілька Канстанцінавіч
- 1238—1277 — Барыс Васількавіч
- 1277—1278 — Глеб Васількавіч
- 1278—1286 — Дзмітрый Барысавіч і Канстанцін Барысавіч
- 1286—1288 — Канстанцін Барысавіч
- 1288—1294 — Дзмітрый Барысавіч
- 1294—1307 — Канстанцін Барысавіч
- 1307—1316 — Васіль Канстанцінавіч
- 1316—1320 — Юрый Аляксандравіч
Растова-Усрэцінскія князі
[правіць | правіць зыходнік]- 1320—1331 — Фёдар Васільевіч
- 1331—1360 — Андрэй Фёдаравіч
- 1360—1364 — Канстанцін Васільевіч
- 1364—1409 — Андрэй Фёдаравіч
- 1409—? — Іван Андрэевіч
Растова-Барысаглебскія князі
[правіць | правіць зыходнік]- 1320—1365 — Канстанцін Васільевіч
- 1365—1404 — Аляксандр Канстанцінавіч
- 1404—1416 — Андрэй Аляксандравіч
- 1417—1418 — Фёдар Аляксандравіч
- ?—1474 — Уладзімір Андрэевіч і Іван Іванавіч Доўгі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Растоўскае княства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).