Перайсці да зместу

Рафал Ляшчынскі (1579—1636)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рафал Ляшчынскі
польск.: Rafał Leszczyński
Вянява
Вянява
ваявода бэлзскі[d]
1619 — 1636
Папярэднік Адам Прусіноўскі[d]
Пераемнік Канстанцін Вішнявецкі[d]
староста дубенскі[d]
староста ўсхоўскі[d]
з 1613
кашталян калішскі[d]
з 1618
кашталян вісліцкі[d]
1611 — 1618
Пераемнік Самуіл Лянцкаронскі[d]
староста гарадзельскі[d]
1616 — 1619
староста грубяшоўскі[d]
з 1633

Нараджэнне кастрычнік 1579
Смерць 29 сакавіка 1636(1636-03-29)[1] (56 гадоў)
Род Ляшчынскія
Бацька Анджэй Ляшчынскі
Маці Ганна з Фірлеяў[d]
Жонка Ганна з Радзімінскіх[d]
Дзеці Анджэй Ляшчынскі[d], Багуслаў Ляшчынскі, Рафал Ляшчынскі і Уладзіслаў Ляшчынскі
Веравызнанне кальвінізм
Адукацыя

Рафал Ляшчынскі (польск.: Rafał Leszczyński; кастрычнік 1579, Вялікае Княства Літоўскае29 сакавіка 1636) — польскі дзяржаўны дзеяч.

Паходзіў са шляхецкага роду Ляшчынскіх герба «Вянява». Нарадзіўся ў сям’і Андрэя[2] і Ганны з Фірлеяў.

Кашталян вісліцкі з 1612 года, калішскі з 1618 года, ваявода белзскі з 1620 года. Удзельнічаў у Хацімскай бітве 1621 года. Садзейнічаў легалізацыі праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай на сойме 1632 года. Валодаў Далобрамі ў Берасцейскім ваяводствам, вуліцай у Берасці, маёнткамі на Валыні і інш. (усяго 17 гарадамі і 116 вёскамі)[2].

Быў мецэнатам, адным з найбольш адукаваных людзей свайго часу. Належаў да кальвіністаў. Галоўную рэзідэнцыю меў ва Уладаве Берасцейскага ваяводства, дзе заснаваў кальвінскі збор са школай[2].

Быў двойчы жанаты. Каля 1604 год жаніўся першы раз з Ганнай з Радзімінскіх (1586—1635), ад шлюбу з якой меў дачку і чатырох сыноў:

У 1635 годзе другі раз ажаніўся з Катарынай з Пацеяў (пам. пасля 1645), у шлюбе з якой дзяцей не меў.

Зноскі

  1. Pas L. v. Rafal Leszczynski // Genealogics — 2003.
  2. а б в Ляшчынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.