Роберт Фіца
Роберт Фіца | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
славацк.: Robert Fico | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікулаш Дзурында | ||||||
Пераемнік | Івета Радзічава | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 верасня 1964[1] (59 гадоў) |
||||||
Жонка | Святлана Фіцава[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва[2] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ро́берт Фі́ца (славацк.: Robert Fico; нар. 15 верасня 1964, Топальчаны, Славакія) — славацкі правазнаўца, палітык. Прэм’ер-міністр Славакіі (2006—2010, 2012—2018 і з 2023). Доктар юрыдычных навук[3].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1964 годзе ў горадзе Топальчаны ў Чэхаславакіі (з 1993 года Славацкая Рэспубліка).
У 1986 годзе скончыў юрыдычны факультэт Універсітэта Каменскага ў Браціславе, у 1992 годзе — аспірантуру Інстытута дзяржавы і права пры Славацкай акадэміі навук. Спецыяліст у галіне крымінальнага права.
У 1986—1987 гадах служыў у войску ў якасці памочніка ваеннага следчага, затым з мэтай наступнага вывучэння крымінальнага права быў на кароткатэрміновых стажыроўках у ЗША, Вялікабрытаніі, Фінляндыі, Бельгіі і Францыі. Будучы аспірантам, працаваў у Юрыдычным інстытуце пры Міністэрстве юстыцыі, у 1992—1995 гадах быў намеснікам яго дырэктара. У розныя гады выкладаў права ва ўніверсітэтах Славакіі і за мяжой.
У 1987—1990 гадах з’яўляўся членам Камуністычнай партыі Чэхаславакіі. Пасля «Аксамітнай рэвалюцыі» 1989 года і падзення камуністычнага рэжыму ў Чэхаславакіі далучыўся да Партыі левых дэмакратаў (ПЛД), пераемніцы Камуністычнай партыі.
У 1996—1999 гадах быў намеснікам старшыні ПЛД. У лістападзе 1999 года, у выніку расколу ПЛД, Роберт Фіца стварыў і ўзначаліў левацэнтрысцкую партыю «Напрамак — сацыяльная дэмакратыя». У 1992—2006 і ў 2010—2012 гадах з’яўляўся дэпутатам парламента.
Пасля перамогі яго партыі на парламенцкіх выбарах 14 чэрвеня 2006 года сфарміраваў урадавую кааліцыю, змяніўшы на пасадзе прэм’ер-міністра Мікулаша Дзурынду. 7 ліпеня 2010 года падаў у адстаўку пасля парламенцкіх выбараў 12 чэрвеня 2010 года. Раней Прэзідэнт Славакіі Іван Гашпаравіч даручыў Фіца паспрабаваць сфарміраваць свой другі ўрад, аднак ён гэтага не дамогся. На наступны дзень новы ўрад узначаліла Івета Радзічава.
Па выніках праведзеных у Славакіі 30 верасня 2023 года парламенцкіх выбараў урадавую кааліцыю, акрамя партыі Фіца, стварылі партыя «Голас — сацыяльная дэмакратыя» і Славацкая нацыянальная партыя. 25 кастрычніка Прэзідэнт Славакіі Зузана Чапутава прызначыла новы ўрад краіны на чале з прэм’ер-міністрам Робертам Фіца[4].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Роберт Фіца
- Нарадзіліся 15 верасня
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Топальчанах
- Члены Камуністычнай партыі Чэхаславакіі
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта Універсітэта Коменскага
- Выкладчыкі Універсітэта Коменскага
- Кавалеры ордэна Белага льва
- Асобы
- Прэм’ер-міністры Славакіі
- Палітыкі XXI стагоддзя
- Нарадзіліся ў Нітранскім краі