Рожнява
Appearance
Горад
Рожнява
Rožňava
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рожнява (славацк.: Rožňava, ням.: Rosenau, венг.: Rozsnyó) — горад у Славакіі на рацэ Слана ў Славацкім Рудагор’і. Насельніцтва каля 19 тыс. чалавек.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Рожнява ўпершыню згадваецца ў 1291 як невялікае паселішча шахцёраў, якія здабывалі золата і серабро. У 1382 годзе кароль Людовік I Вялікі даруе Рожняве гарадскія правы. У XVI-XVII стагоддзях Рожнява падвяргаецца шматлікім нападам туркаў і ўваходзіць у паласу заняпаду. XVIII стагоддзе прыносіць паляпшэнне сітуацыі і так Рожнява становіцца важным гандлёвым цэнтрам Гемера.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Шахцёрскі музей
У двары музея знаходзіцца адзін з трох самых старых у свеце паравых каткоў, 1883 года выпуску, выраблены ў Брытаніі фірмай «Aveling & Porter»[1]. Два іншых падобных машыны знаходзяцца ў нарвежскім Осла і брытанскім Нотынгеме
- Ансамбль галоўнай плошчы
- Гатычны кафедральны сабор Св. Марыі
- Езуіцкі касцёл
- Касцёл Св. Ганны
- Лютэранская кірха
- Кальвінісцкая царква
- Вартаўнічая вежа
- Палац біскупа
- Ратуша
- Замкі Бетліяр і Красна Гуорка непадалёк