Рош Ха-Шана
Рош ха-Шана іўр.: רֹאשׁ הַשָּׁנָה | |
---|---|
Тып | Яўрэйскі |
інакш | Яўрэйскі Новы год |
таксама | Ём Ха-Дын / Ём Труа |
Значэнне | Пачатак новага яўрэйскага года |
Адзначаецца | яўрэямі |
у перыяд з | 1 тышрэй |
па | 2 тышрэй |
Святкаванне | сінагога, сям'я |
Традыцыі | Малітва ў сінагозе, шафар. Забарона працы. Традыцыйная ежа: круглая хала, яблыкі з мёдам, галава рыбы, гранат. |
Рош ха-Шана або Рош-Хашана (іўр.: רֹאשׁ הַשָּׁנָה — літар. «Кіраўнік года») — яўрэйскі Новы год, які святкуюць два дні запар на маладзік восеньскага месяца тышрэй (тышры) па яўрэйскім календары (прыпадае на верасень або кастрычнік). З гэтага дня пачынаецца адлік дзён новага яўрэйскага года.
У залежнасці ад штогодняга цыкла Месяца адзначаецца ў пачатку верасня або ў пачатку кастрычніка. У Бібліі названы «днём трубнага гуку». Магчыма, быў звязаны са святам Месяца, які адзначаўся гукамі труб, што быццам бы адганялі злых духаў. У 1-ы дзень свята іўдзеі ідуць да вады (возера, рака і інш.) і сімвалічна кідаюць свае грахі ў ваду, выварочваюць кішэні (т.зв. ташліх). На 2-і дзень у сінагогах праводзяцца асаблівыя богаслужэнні і трубяць у бараноў рог (шофар) для закліку да пакаяння, Кульмінацыя абраду — 10-ы дзень Новага года Іом-Кіпур. Дарослыя іўдзеі ў гэты дзень не ядуць і не п'юць, праводзяць яго ў роздуме і малітвах; Бог выносіць прысуд усяму жывому і запісвае ў асобныя кнігі, што чакае кожнага ў наступным годзе залежна ад таго, як пражыў гэты год.
У Танаху першым месяцам года лічыцца вясновы месяц авіў, пазней названы нісан, калі яўрэі выйшлі з Егіпта. Свята ж першага дня сёмага месяца тышрэй названы днём «свяшчэннага сходу», калі належыць не працаваць, трубіць у шафар і здзяйсняць ахвярапрынашэнні.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рош-Хашана // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).