Русільён (гістарычная вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Русільён (фр.: Roussillon) — гістарычная вобласць на поўдні Францыі, каля граніцы з Іспаніяй, на узбярэжжы Міжземнага мора. Уключае дэпартамент Усходнія Пірэнеі. Плошча 4,1 тыс. Насельніцтва каля 400 тысяч чалавек (на 2000 год). Адміністрацыйны цэнтр — Перпіньян.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф пераважна горны, на захадзе да 2921 м (пік Карліт). Клімат міжземнаморскі (на узбярэжжы), умераны (у гарах). Ападкаў 800—900 мм за год. У гарах захаваліся дубовыя і дубова-грабавыя лясы.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Раён вінаградарства, садоўніцтва, агародніцтва; на горных пашах — жывёлагадоўля. Харчовая прамысловасць. ГЭС. На беразе мора — курорты (Сен-Сіпрыен і іншыя). Турызм.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У старажытнасці тэрыторыю Русільёна насяляла племя сардонаў з цэнтрам у Русцыно (адсюль назва). У 8—9 ст. графства ў дзяржаве Карла Вялікага (уваходзіла ў Іспанскую марку); з 915 улада графаў стала спадчыннай.

З 1172 года Русільён пад уладай каралёў Арагона, але да 1258 заставаўся пад французскім суверэнітэтам. У 1276—1344 у складзе каралеўства Маёрка. У 1463 анексіраваны французскім каралём Людовікам XI. У 1493 годзе Францыя вярнула Русільён Іспаніі. Шматвяковая вайна за Русільён паміж Францыяй і Іспаніяй скончылася Пірэнейскім мірам 1659 года, паводле якога правінцыя канчаткова замацавана за Францыяй.

Пасля Французскай рэвалюцыі 1789—1799 гадоў Русільён падзелены на дэпартаменты.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]