Рыгор Сямёнавіч Кавалёў
Рыгор Сямёнавіч Кавалёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 мая 1902 |
Месца нараджэння | вёска Вялікая Крушынаўка, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць |
Дата смерці | 18 жніўня 1944 (42 гады) |
Месца смерці | Шаўляйскі раён |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1924—1944 (з перарывам) |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Рыгор Сямёнавіч Кавалёў (1902—1944) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рыгор Кавалёў нарадзіўся 25 красавіка (па новаму стылю — 8 мая) 1902 года у вёсцы Вялікая Крушынаўка (цяпер — Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці). У 1924—1928 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай чырвонай Арміі. З 1932 года працаваў старшынёй калгаса на радзіме. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны апынуўся ў акупацыі і ўступіў байцом у партызанскі атрад. У жніўні 1944 года быў другі раз прызваны ў армію, быў стралком 2-й матастралковай быгады 3-га гвардзейскага танкавага корпуса 5-й гвардзейскай танкавай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту. Вызначыўся падчас Шаўляйскай аперацыі[1].
18 жніўня 1944 года Кавалёў знаходзіўся сярод савецкіх байцоў, якія абаранялі вышыню на захадзе ад Шаўляя ад магутнай кантратакі батальёна пяхоты ворага, 23 танкаў і 9 бранетранспарцёраў. У крытычны момант бою Кавалёў са звязкай ручных гранат кінуўся пад нямецкі танк, коштам свайго жыцця знішчыўшы яго. Першапачаткова быў пахаваны ў літоўскай вёсцы Купры, але потым быў перапахаваны ў мястэчку Гінкунай Шаўляйскага раёна Літвы[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданяў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі сяржант Рыгор Кавалёў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].
Зноскі
- ↑ а б в Рыгор Сямёнавіч Кавалёў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Герои Советского Союза — могилевчане. — Минск, 1965.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
- Нарадзіліся 8 мая
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
- Памерлі 18 жніўня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Шаўляйскім раёне
- Сяржанты і старшыны СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Пахаваныя ў Шаўляйскім раёне