Рыгор Сяргеевіч Пінчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Сяргеевіч Пінчук
Дата нараджэння 24 студзеня 1912(1912-01-24)
Месца нараджэння Лоеў, Гомельская вобласць
Дата смерці 14 мая 1944(1944-05-14) (32 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Званне
Капітан ВПС СССР
Капітан ВПС СССР
Бітвы/войны Савецка-фінляндская вайна,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыгор Сяргеевіч Пінчук (24 студзеня 1912, Лоеў — 14 мая 1944, Ленінградская вобласць) — камандзір самалёта 57-га хуткастнага бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка Ваенна-паветраных сіл Чырванасцяжнага Балтыйскага флота, капітан. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 11 студзеня 1912 года ў сяле Лоеў, цяпер гарадскі пасёлак Гомельскай вобласці у сям'і рабочага. Беларус. Скончыў 7 класаў. Працаваў матросам рачнога флота, а потым чарнарабочым спачатку ў ланцуговым, а потым у механічным цэхе завода «Сатурн» у Днепрапятроўске. У 1930 годзе паступіў у Днепрапятроўскі чыгуначны тэхнікум. Вучыўся без адрыву ад вытворчасці. Быў сакратаром бюро камсамола тэхнікума і старшынёй цэхавага камітэта прафсаюза на заводзе. Пасля заканчэння тэхнікума паступіў на электрафакультэт Транспартнага інстытута.

У Чырвонай Арміі са снежня 1934 года. У 1936 годзе скончыў Варашылаўградскую ваенна-авіяцыйную школу лётчыкаў. Служыў у бамбардзіровачнай авіяцыі Балтыйскага флота. Член ВКП(б) з 1939 года.

Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў.

2 студзеня 1940 года падчас вяртання з разведвальнага палёту, над востравам Суурсаары, самалёт лейтэнанта Рыгора Пінчука быў атакаваны фінскім знішчальнікам. Савецкая крылатая машына атрымала сур'ёзныя пашкоджанні і загарэлася. Але лётчк усё-такі здолеў пасадзіць яе на лёд. Экіпаж лейтэнаната Пінчука, які здзейсніў вымушаную пасадку ў зоне дзеяння фінскіх берагавых гармат, перадаў камандаванню важныя разведвальныя дадзеныя. Неўзабаве быў знойдзены і вывезены лятаючай лодкай МБР-2 капітана А. А. Губрыя з 18-й эскадрыллі ВПС Чырванасцяжнага Балтыйскага флоту на свой аэрадром.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 лютага 1940 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання і паказаныя падчас гэтага мужнасць і гераізм, лейтэнанту Пінчуку Рыгору Сяргеевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

Пасля заканчэння савецка-фінляндскай вайны вярнуўся на Чарнаморскі флот камандзірам звяна ў 40-ы бамбардзіровачны авіяцыйны полк. У канцы 1940 года быў адкамандзіраавны на вучобу ў Ваенна-маркую акадэмію, якую скончыў у 1942 годзе.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года. У складзе Ваенна-паветраных сіл Чырванасцяжнага Балтыйскага флота камандаваў эскадрылляй 35-га штурмавога авіяцыйнага палка, быў камандзірам па аператыўнай частцы 11-га авіяцыйнага палка.

14 мая 1944 года капітан Р. С. Пінчук загінуў падчас выканання баявога задання. Пахаваны на рускіх могілках Крантата адміністрацыі Санкт-Пецярбурга.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі.

Імянем Героя названа вуліца ў гарадскім пасёлку Лоеў Гомельскай вобласці.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза Военно-Морского Флота. 1937—1945. — М.: Воениздат, 1977. (руск.)
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. ииспр. — Минск, 1984. (руск.)
  • Плесцов К. М. Люди высокого подвига. — М., 1962. (руск.)
  • Пінчук Рыгор Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 376.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Григорий Сергеевич Пинчук на сайце «Героі краіны»