Рэгламент Еўрапейскага Саюза аб штучным інтэлекце
Рэгламент Еўрапейскага Саюза аб штучным інтэлекце | |
---|---|
Кароткая назва | Artificial Intelligence Act[1], règlement sur l’intelligence artificielle[2] і Verordnung über künstliche Intelligenz[3] |
Назва |
англ.: Regulation (EU) 2024/1689 of the European Parliament and of the Council of 13 June 2024 laying down harmonised rules on artificial intelligence and amending Regulations (EC) No 300/2008, (EU) No 167/2013, (EU) No 168/2013, (EU) 2018/858, (EU) 2018/1139 and (EU) 2019/2144 and Directives 2014/90/EU, (EU) 2016/797 and (EU) 2020/1828 (Artificial Intelligence Act)[1][4] фр.: Règlement (UE) 2024/1689 du Parlement européen et du Conseil du 13 juin 2024 établissant des règles harmonisées concernant l’intelligence artificielle et modifiant les règlements (CE) n° 300/2008, (UE) n° 167/2013, (UE) n° 168/2013, (UE) 2018/858, (UE) 2018/1139 et (UE) 2019/2144 et les directives 2014/90/UE, (UE) 2016/797 et (UE) 2020/1828 (règlement sur l’intelligence artificielle)[2][4] дацк.: Europa-Parlamentets og Rådets forordning (EU) 2024/1689 af 13. juni 2024 om harmoniserede regler for kunstig intelligens og om ændring af forordning (EF) nr. 300/2008, (EU) nr. 167/2013, (EU) nr. 168/2013, (EU) 2018/858, (EU) 2018/1139 og (EU) 2019/2144 samt direktiv 2014/90/EU, (EU) 2016/797 og (EU) 2020/1828 (forordningen om kunstig intelligens)[5] італ.: Regolamento (UE) 2024/1689 del Parlamento europeo e del Consiglio, del 13 giugno 2024, che stabilisce regole armonizzate sull'intelligenza artificiale e modifica i regolamenti (CE) n, 300/2008, (UE) n, 167/2013, (UE) n, 168/2013, (UE) 2018/858, (UE) 2018/1139 e (UE) 2019/2144 e le direttive 2014/90/UE, (UE) 2016/797 e (UE) 2020/1828 (regolamento sull'intelligenza artificiale)[6] ням.: Verordnung (EU) 2024/1689 des Europäischen Parlaments und des Rates vom 13. Juni 2024 zur Festlegung harmonisierter Vorschriften für künstliche Intelligenz und zur Änderung der Verordnungen (EG) Nr. 300/2008, (EU) Nr. 167/2013, (EU) Nr. 168/2013, (EU) 2018/858, (EU) 2018/1139 und (EU) 2019/2144 sowie der Richtlinien 2014/90/EU, (EU) 2016/797 und (EU) 2020/1828 (Verordnung über künstliche Intelligenz)[3][4] шведск.: Europaparlamentets och rådets förordning (EU) 2024/1689 av den 13 juni 2024 om harmoniserade regler för artificiell intelligens och om ändring av förordningarna (EG) nr 300/2008, (EU) nr 167/2013, (EU) nr 168/2013, (EU) 2018/858, (EU) 2018/1139 och (EU) 2019/2144 samt direktiven 2014/90/EU, (EU) 2016/797 och (EU) 2020/1828 (förordning om artificiell intelligens)[7][8] |
Краіна | |
Юрысдыкцыя распаўсюджваецца на | Еўрапейскі Саюз[9] |
Асноўная тэма твора | ШІ і AI safety[d] |
Месца публікацыі | Official Journal of the European Union[d][9] |
Мова твора або назвы | некалькі моў[d] |
Дата публікацыі | 12 ліпеня 2024[9] |
Мэта праекту ці місіі | regulation of artificial intelligence[d] |
Поўны твор даступны на | data.europa.eu/eli/reg/2… |
Прыняты заканадаўцам | Еўрапейскі парламент[10] і Савет Еўрапейскага саюза[11] |
Бок, які падпісаў | Раберта Мецола[12] і Мацьё Мішэль[d][12] |
Theorised by | Еўрапейская камісія[13] |
Дата набыцця моцы | 1 жніўня 2024[9] |
Спасылаецца на | Агульны рэгламент па абароне даных[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэгламент аб штучным інтэлекце (таксама Закон аб штучным інтэлекце або Закон аб ШІ) — нарматыўны акт Еўрапейскага Саюза аб штучным інтэлекце. Прыняты Еўрапейскім парламентам 13 сакавіка 2024 года[14][15]. Прапанаваны Еўрапейскай камісіяй 21 красавіка 2021 года[16]. Накіраваны на стварэнне агульнай нарматыўна-прававой базы для выкарыстанне штучнага інтэлекту[17].
Сфера дзеяння дакумента ахоплівае ўсе галіны (акрамя ваеннай) і ўсе віды штучнага інтэлекту. Будучы нарматыўным актам у дачыненні да прадукцыі, ён рэгулюе дзейнасць пастаўшчыкоў сістэм штучнага інтэлекту і арганізацый, якія выкарыстоўваюць іх у прафесійнай дзейнасці.
Закон накіраваны на класіфікацыю і рэгуляванне праграм, якія выкарыстоўваюць штучны інтэлект, у залежнасці ад рызыкі нанесці шкоду карыстальніку. Зыходзячы з прапанаванай класіфікацыі прадукты ШІ можна падзяліць на тры катэгорыі[18]:
- забароненыя сістэмы;
- сістэмы з высокай ступенню рызыкі;
- астатнія сістэмы штучнага інтэлекту.
Да забароненых сістэм адносяцца тыя, якія выкарыстоўваюць штучны інтэлект для сублімінальнага маніпулявання або выкарыстання ўразлівых месцаў людзей, што можа прывесці да фізічнай або псіхалагічнай шкоды, невыбіральнае выкарыстанне дыстанцыйнай біяметрычнай ідэнтыфікацыі ў рэальным часе ў грамадскіх месцах для забеспячэння правапарадку або выкарыстанне ўладамі «сацыяльных балаў», атрыманых з ШІ, для несправядлівага ўшчамлення правоў пэўных асоб або груп[19]. Закон цалкам забараняе апошнія, а для першых трох прапануецца рэжым дазволу ў кантэксце правапрымянення[20].
Згодна з законам, сістэмы з высокай ступенню рызыкі — гэта сістэмы, якія ўяўляюць значную пагрозу здароўю, бяспекі або асноўных правоў чалавека. Яны патрабуюць абавязковай ацэнкі адпаведнасці, якая праводзіцца пастаўшчыком, перад выпускам на рынак. Асабліва важныя праграмы, напрыклад, для медыцынскіх прылад, патрабуюць, каб ацэнка пастаўшчыка ў адпаведнасці з патрабаваннямі закона аб штучным інтэлекце разглядалася натыфікаваным органам, які праводзіць ацэнку ў адпаведнасці з існуючымі нормамі ЕС, напрыклад, Палажэннем аб медыцынскіх прыладах[20].
Сістэмы штучнага інтэлекту, якія не адносяцца да вышэйпералічаных катэгорый, не падлягаюць ніякаму рэгуляванню, пры гэтым дзяржавы-члены ў значнай ступені пазбаўленыя магчымасці далейшага іх рэгулявання з дапамогай максімальнай гарманізацыі. Існуючыя нацыянальныя законы, якія тычацца распрацоўкі або выкарыстання такіх сістэм, не прымяняюцца. Аднак прадугледжваецца стварэнне, хоць і са спазненнем, добраахвотнага кодэкса паводзін для такіх сістэм[18].
Закон таксама прапануе стварыць Еўрапейскі савет па штучным інтэлекце, які будзе садзейнічаць нацыянальнаму супрацоўніцтву і забяспечваць выкананне правілаў[21].
У перспектыве Закон аб штучным інтэлекце можа стаць глабальным стандартам[22]. Ён ужо ўплывае на заканадаўства краін за межамі Еўропы: у верасні 2021 года Кангрэс Бразіліі прыняў законапраект, які стварае прававую базу для штучнага інтэлекту[23]. 6 снежня 2022 года Еўрапейскі савет прыняў свой агульны падыход да закона аб штучным інтэлекце[24].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/?uri=CELEX:32024R1689 Праверана 12 ліпеня 2024.
- ↑ а б https://eur-lex.europa.eu/legal-content/FR/TXT/?uri=CELEX:32024R1689 Праверана 12 ліпеня 2024.
- ↑ а б https://eur-lex.europa.eu/legal-content/DE/TXT/?uri=CELEX:32024R1689 Праверана 12 ліпеня 2024.
- ↑ а б в EUR-Lex — 2001.
- ↑ https://eur-lex.europa.eu/legal-content/DA/TXT/?uri=CELEX:32024R1689 Праверана 12 ліпеня 2024.
- ↑ https://eur-lex.europa.eu/legal-content/IT/TXT/?uri=CELEX:32024R1689 Праверана 12 ліпеня 2024.
- ↑ https://eur-lex.europa.eu/legal-content/SV/TXT/?uri=CELEX:32024R1689
- ↑ (unspecified title) Праверана 15 кастрычніка 2024.
- ↑ а б в г д https://data.europa.eu/eli/reg/2024/1689/oj Праверана 12 ліпеня 2024.
- ↑ Artificial Intelligence Act: MEPs adopt landmark law | News | European Parliament — 2024. Праверана 28 ліпеня 2024.
- ↑ Artificial intelligence (AI) act: Council gives final green light to the first worldwide rules on AI — 2024. Праверана 28 ліпеня 2024.
- ↑ а б https://data.europa.eu/eli/reg/2024/1689/oj Праверана 28 ліпеня 2024.
- ↑ Proposal for a Regulation laying down harmonised rules on artificial intelligence | Shaping Europe’s digital future — 2021. Праверана 28 ліпеня 2024.
- ↑ Довели до ума: какой закон об искусственном интеллекте приняли в Европе (руск.). Forbes.ru. Форбс (16 сакавіка 2024).
- ↑ Европарламент утвердил первый в мире закон об ИИ (руск.). Российская газета (14 сакавіка 2024).
- ↑ EUR-Lex - 52021PC0206 - EN - EUR-Lex . eur-lex.europa.eu. Архівавана з першакрыніцы 23 August 2021. Праверана 7 верасня 2021.
- ↑ Proposal for a Regulation laying down harmonised rules on artificial intelligence | Shaping Europe's digital future (англ.). digital-strategy.ec.europa.eu (21 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 January 2023. Праверана 9 студзеня 2023.
- ↑ а б Veale, Michael (2021). "Demystifying the Draft EU Artificial Intelligence Act". Computer Law Review International. 22 (4). doi:10.31235/osf.io/38p5f. S2CID 241559535.
- ↑ The EU Artificial Intelligence Act . mhc.ie. Mason Hayes & Curran. Архівавана з першакрыніцы 2 December 2023. Праверана 29 November 2023.
- ↑ а б Mueller, Benjamin. The Artificial Intelligence Act: A Quick Explainer (англ.) . Center for Data Innovation (4 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 October 2022. Праверана 14 лістапада 2021.
- ↑ Propp, Mark MacCarthy and Kenneth. Machines learn that Brussels writes the rules: The EU's new AI regulation (англ.) . Brookings (4 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 October 2022. Праверана 7 верасня 2021.
- ↑ Home (англ.) . The Artificial Intelligence Act (7 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 February 2022. Праверана 17 лютага 2022.
- ↑ Câmara aprova projeto que regulamenta uso da inteligência artificial - Notícias(нявызн.). Portal da Câmara dos Deputados. Архівавана з першакрыніцы 17 February 2022. Праверана 17 лютага 2022.
- ↑ Artificial Intelligence Act: Council calls for promoting safe AI that respects fundamental rights (англ.). www.consilium.europa.eu. Архівавана з першакрыніцы 9 January 2023. Праверана 9 January 2023.