Рэдонда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэдонда
англ. Redonda
Знешні выгляд
Знешні выгляд
Характарыстыкі
Плошча1,6 км²
Насельніцтва
  • 0 чал. (2018)
Размяшчэнне
16°56′20″ пн. ш. 62°20′30″ з. д.HGЯO
АрхіпелагМалыя Антыльскія астравы
АкваторыяКарыбскае мора
Краіна
Рэдонда (Вест-Індыя)
Рэдонда
Рэдонда
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэдо́нда (англ.: Redonda) — востраў у групе Паўночных Падветраных Малых Антыльскіх астравоў. Уваходзіць у склад дзяржавы Антыгуа і Барбуда. Плошча — каля 1,6 км². Насельніцтва няма.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Рэдонда знаходзіцца на паўночным усходзе Карыбскага мора ў 56 км на паўднёвы захад ад горада Сент-Джонс, сталіцы дзяржавы Антыгуа і Барбуда, 19,8 км на паўднёвы захад ад вострава Мантсерат, у 29 км на паўднёвы ўсход ад вострава Невіс. Выцягнуты з поўначы на поўдзень на 1,31 км, найбольшая шырыня — 649 м.

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваўся ў выніку субдукцыі літасферных пліт. Уяўляе сабою скалу, якая ўзвышаецца над акіянам на 296 м. Фаўна прадстаўлена птушкамі, казуркамі і яшчаркамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Індзейцы-карыбы выкарыстоўвалі Рэдонду як часовую стаянку, калі вандравалі паміж Малымі Антыльскімі астравамі. У 1493 г. востраў быў адкрыты Хрыстафорам Калумбам, які даў яму назву Санта-Марыя-дэ-Рэдонда.

У XIX ст. на востраве былі адкрыты радовішчы гуана і фасфатаў. У 1869 г. Вялікабрытанія абвясціла аб далучэнні Рэдонды да сваіх валоданняў. Са згоды брытанскага ўрада амерыканская кампанія займалася здабычай карысных выкапняў на Рэдондзе да I Сусветнай вайны. З тых часоў на востраве захавалася 2 каменныя хаціны амерыканскіх рабочых.

У 1981 г. Рэдонда перайшла ў валоданне дзяржавы Антыгуа і Барбуда. З 1995 г. востраў выкарыстоўваецца вулканолагамі для назірання за вулканам суседняга вострава Мантсерат.

«Каралеўства Рэдонда»[правіць | правіць зыходнік]

У 1865 г. ірландскі гандляр Мэцью Дады Шыл (Matthew Dowdy Shiell) з вострава Мантсерат абвясціў Рэдонду каралеўствам, а свайго сына — мясцовым каралём. Сям’я Шыл не прызнала ўлады Вялікабрытаніі над востравам. Да нашага часу знаходзяцца «манархі», якія лічаць, што тытул караля перайшоў да іх ад сям’і Шыл, і сцвярджаюць, што Рэдонда з’яўляецца іх уласнай незалежнай дзяржавай.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]