Рэзэкненскі замак
замак | |
Рэзэкненскі замак | |
---|---|
лат.: Rēzeknes pils, ням.: Burg Rositen | |
| |
56°30′00″ пн. ш. 27°21′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Латвія |
Месцазнаходжанне | Рэзэкнэ |
Заснавальнік | Вільгельм фон Шаўэрбург |
Дата заснавання | 1285 |
Стан | руіны |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэзэкненскі замак (лат.: Rēzeknes pils), гістарычна замак Розітэн (ням.: Burg Rositen), таксама вядомы як Рэжыцкі замак — руіны сярэдневяковага замка ў цэнтры Рэзэкнэ, Латвія.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з археалагічнымі даследаваннямі, на месцы замка ў IX—XII стагоддзях існавалі латгальскія драўляныя ўмацаванні[1]. Мураваны замак быў заснаваны ў 1285 годзе лівонскім рыцарам Вільгельмам фон Шаўэрбургам і быў адным з першых умацаваных замкаў, пабудаваных крыжакамі ў Лівоніі.
За сваю гісторыю замак быў шматкроць разбураны і адбудаваны. У час Лівонскай вайны з 1577 па 1579 гады быў захоплены войскам Івана Грознага, а ў 1601 (Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600—1611)) і 1625—1626 гадах (Паўночная вайна (1655—1660)) — шведскай арміяй[2]. У 1656 годзе быў цалкам разбураны, а ў 1660 г. адбудаваны як умацаванне Інфлянцкага ваяводства. З цягам часу страціў ваеннае значэнне і з 1712 года знаходзіцца ў руінах.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ellen Chivers Davies. A wayfarer in Estonia, Latvia and Lithuania. — R.M. McBride & company, 1937. — P. 160.
- Valdis J. Zeps. The placenames of Latgola: a dictionary of East Latvian toponyms. — Baltic Studies Center, 1984. — ISBN 978-0-918375-00-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Рэзэкненскі замак на Вікісховішчы |
- Руіны Рэзэкненскага замка на esosedi.org
- Замак Рэзэкнэ (Разытэн — Rositten) на сайце castle.lv