Саветы шуры рэвалюцыянераў Бенгазі
Савет шуры рэвалюцыянераў Бенгазі | |
---|---|
араб. مجلس شورى ثوار بنغازي | |
| |
Ідэалогія | Ісламізм |
Этнічная прыналежнасць | |
Лідары |
Махамад аль-Захаві † [1] Ісмаіл Мухамад аль-Салабі[2] |
Актыўная ў | Усходняя Лівія |
Саюзнікі | УНА |
Праціўнікі | Узброеныя сілы Лівіі, Ісламская дзяржава |
Колькасць членаў | 4 500 (2014)[3] |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Лівіі (з 2014) |
Савет Шуры Рэвалюцыянераў Бенгазі (араб. مجلس شورى ثوار بنغازي) — кааліцыя з ісламісцкіх груповак у Бенгазі[4], якая ўключаючая Ансар аль-Шарыя, Лівійскі Шчыт 1 і некалькі іншых груп[5].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Савет шуры быў утвораны ў чэрвені 2014 года ў адказ на антыісламісцкую аперацыю генерала Халіфа Хафтара «Годнасць», а таксама на паразу кандыдатаў-ісламістаў на выбарах у савет дэпутатаў 2014 года[6]. Дзякуючы каардынацыі сваіх дзеянняў, джыхадзісты змаглі адцясніць ЛНА і іх саюзнікаў[5].
14 ліпеня 2014 года Савет Шуры заявіў, што захапіў базу 319, якая з’яўляецца адной з найбуйнейшых ваенных аб’ектаў ва ўсходняй частцы Лівіі. У канцы ліпеня яны ўзялі пад кантроль больш за пяць іншых баз ля Бенгазі, у тым ліку штаб-кватэру падраздзяленні спецназа Аль-Сайга. 31 ліпеня Савет паведаміў, што цалкам захапіў Бенгазі[7]. Аднак у наступныя месяцы ён страціў кантроль над большай часткай горада, які перайшоў пад кантроль Лівійскай нацыянальнай арміі[8].
У канцы снежня 2017 г. пад націскам хафтараўцаў рэвалюцыянеры адышлі з Бенгазі да Дэрны[9][10].
9 верасня 2019 адзін з верхаводаў экстрэмісцкіх фармаванняў «Саветы шуры рэвалюцыянераў Бенгазі» забіты падчас бою ля Эз-Завіі[11].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Станам на жнівень 2014 года савет складаўся з наступных груповак[5]:
- Ансар аль-Шарыя
- Лівійскі Шчыт 1
- Брыгада мучанікаў 17 лютага
- Брыгада Рафала аль-Сахаці
- Армія маджахедаў[1]
- Брыгада мучанікаў горада Брэга[12].
Брыгада абароны Бенгазі
[правіць | правіць зыходнік]Сфармавана ў чэрвені 2016 года, каб абараніць Бенгазі і Савет Шуры ад Лівійскай Нацыянальнай арміі. Брыгада абароны Бенгазі супрацьстаялі як ІДІЛ, так і Лівійскай нацыянальнай арміі. У 2016 годзе брыгада прыняла ўдзел у наступленні на Сірт на баку УНЗ.
Зноскі
- ↑ а б The Rise and Decline of Ansar al-Sharia in Libya . Hudson Institute (6 красавіка 2015). Праверана 8 April 2015.
- ↑ Waging the Anti-ISIS Campaign in Bengazi: A Brief Profile of Salafist Commander Ismail Muhammad Al-Salabi . Jamestown Foundation (2 чэрвеня 2016). Праверана 2 June 2016.
- ↑ Maggie Michael & Hamza Hendawi (18 September 2012). "A Benghazi power, Libya militia eyed in attack". Associated Press. Архівавана з арыгінала 25 ліпеня 2014. Праверана 10 January 2014.
- ↑ Lamloum, Imed (27 July 2014). "Libya airport battle 'has killed at least 97'". Daily Star. Tripoli. Праверана 15 September 2014.
- ↑ а б в McGregor, Andrew (8 August 2014). "Libya's Ansar al-Shari'a Declares the Islamic Emirate of Benghazi". Terrorism Monitor. 12 (16). The Jamestown Foundation. Праверана 15 September 2014.
- ↑ "Libya Islamists declare control of Benghazi". Daily Star. 1 August 2014. Архівавана з арыгінала 6 верасня 2014. Праверана 15 September 2014.
- ↑ "Benghazi 'falls to al-Qaeda-linked rebels". Al Jazeera English. 31 July 2014. Праверана 15 September 2014.
- ↑ "Libyan army says recaptures four barracks in Benghazi", The Star, Oct 31, 2014
- ↑ "Last fighters standing in Benghazi leave for Derna after Haftar's forces control of Ekhribish". Libyan Express.
- ↑ "Libya: Haftar Forces Deny Extremists Fled to Derna". Asharq al-Awsat. Архівавана з арыгінала 2 студзеня 2018. Праверана 13 мая 2019.
- ↑ СМИ: ливийская армия отбила у сил Сараджа один из южных пригородов Триполи
- ↑ "Operation Dignity takes control of Guwarsha gate as fighting goes into seventh day". Libya Herald. 22 October 2014. Праверана 22 October 2014.