Сал (прыток Дона)
Сал | |
---|---|
калм. Сал, руск. Сал | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 776 км |
Басейн | 21 300 км² |
Расход вады | 10 м³/с (за 205 км ад вусця[1]) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | на заходніх схілах узвышша Ергені |
• Каардынаты | 46°20′54″ пн. ш. 44°07′47″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дон |
• Месцазнаходжанне | каля горада Семікаракорск |
• Каардынаты | 47°31′10″ пн. ш. 40°43′52″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дон |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Калмыкія, Растоўская вобласць |
Код у ДВР | 05010500112107000014981 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сал (калм. Сал, руск.: Сал) — рака ў Расіі, у Калмыкіі і Растоўскай вобласці, левы прыток ракі Дон. У верхнім цячэнні (180 км)[1] называецца Джурак-Сал.
Даўжыня ракі 798 (776[2]) км. Плошча вадазбору 21 300 км². Сярэдні расход вады (на адлегласці 205 км ад вусця[1]) складае 10 м³/с. Аб’ём сцёку 0,316[1] км³/год. Выток Сала знаходзіцца на заходніх схілах узвышша Ергені, каля мяжы Калмыкіі і Растоўскай вобласці. Упадае ў Дон каля горада Семікаракорск (за 2—2,5 км ніжэй па цячэнню[1]). Рэчышча звілістае. Сярод прытокаў: Вялікая Куберле, Малая Куберле, Кара-Сал, Вялікі Гашун, Амта, Булукта і інш.
Рака звязваецца Данскім магістральным каналам з Цымлянскім вадасховішчам на рацэ Дон. У басейне ракі каналы арашальнай сістэмы, 217 сажалак і вадасховішчаў[1].
Каля ракі знаходзяцца станіца Андрэеўская, сяло Дубаўскае, пасёлак Южны, слабада Вялікая Мартынаўка[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 365. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)