Сямейства аб’ядноўвае каля 15 родаў (у т.л. трытоны, даўгахвостыя трытоны і інш.), больш за 70 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы і Паўночнай Амерыцы.
Даўжыня да 70 см. Пазванкі выгнугыя назад. Зубы на абодвух сківіцах. У дарослых жабраў няма, дыхаюць лёгкімі. Сакрэт скурных залоз некаторых саламандраў ядавіты.
Жывуць у вільготных лясах, па берагах вадаёмаў, трапляюцца да вышыні 3000 м. Актыўныя ў прыцемку і ўначы. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі.
Апладненне ўнутранае. Адкладваюць ікру, ёсць яйцажывародныя і жывародныя.
Саламандравых выкарыстоўваюць як лабараторных жывёл.
Зноскі
↑Amphibian Species of the World 6.0, an Online Reference: Salamandridae Goldfuss, 1820. American Museum of Natural History, New York, USA.
↑Саламандрамі называюць таксама некатрых хвастатых земнаводных з іншых сямействаў (напр. саламанра іспалінскія, саламанра бязлёгачныя, саламанра акулярныя).