Сандэ
Сандэ | |
---|---|
англ.: sundae | |
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Падача | |
Тып стравы | дэсерт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Са́ндэ — дэсерт з марожанага. Звычайна гатуецца з шарыкаў марожанага, аздобленых фруктовым сіропам альбо жэле, здробленымі арэхамі, шакаладам, узбітай смятанкай і ягадамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле «Оксфардскага слоўніка англійскай мовы» (Oxford English Dictionary), паходжанне тэрміна сандэ невядома. Розныя гарады і штаты ЗША прэтэндуюць на тое, што менавіта там быў прыдуманы гэты папулярны ў ЗША дэсерт: Нью-Ёрк, Буфала, Агая, Кліўленд, Новы Арлеан, Луізіяна і многія іншыя.
Сярод многіх гісторый пра вынаходніцтва сандэ прысутнічае тлумачэнне, што падштурхнуў да стварэння гэтага дэсерта напой, вядомы ў ЗША, як Ice cream soda — «содавая з марожаным». Іншай прычынай з’яўляецца неабходнасць знайсці замену марожанаму, якое было папулярным ласункам і ўжывалася звычайна ў нядзельныя дні. У той час, як паводле аднаго з так званых «сініх законаў», забаранялася ўжываць марожанае ў нядзелю. Нядзеля па-англійску — Sunday, адсюль і назва дэсерту — «сандэ». Пітэр Бёрд у кнізе «Першая харчовая імперыя» (The First Food Empire, 2000) напісаў, што назва была прынята ў штаце Ілінойс, дзе было забаронена ўжыванне марожанага па нядзелях, а марожанае ў складзе дэсерта з даданнем іншых інгрэдыентаў ужо не з’яўлялася асноўным прадуктам, з-за чаго гэты прадукт не лічыўся марожаным.