Марожанае

Маро́жанае (маро́зіва) — замарожаная салодкая маса з малочных прадуктаў з рознымі дадаткамі.
Марожанае вырабляецца звычайна з:
- малака,
- вяршкоў,
- масла,
- цукру,
- смакавых і араматычных рэчываў,
- розных дабавак, які забяспечваюць патрэбную кансістэнцыю, тэрмін захоўвання і г.д.
Існуюць розныя сарты марожанага, напрыклад крэм-бруле і пламбір.
Марожанае — высокакаларыйны прадукт, некаторыя сарты марожанага ўтрымліваюць да 20 % тлушчаў і да 20 % вугляводаў.
Марожанае падзяляецца на загартаванае і мяккае, другое звычайна прадаецца на вагу, бо мае кароткім тэрмінам захоўвання. Існуе мноства варыянтаў пакавання марожанага — вафлевыя, папяровыя і пластыкавыя кубачкі, марожанае на палачцы, вафлевыя рожкі, рулеты, брыкеты, тарты і г. д.
Пры продажы марожанага ў кафэ, рэстаранах і г. д., яго часта ўпрыгожваюць кавалачкамі садавіны і ягад, шакаладам, вафлямі, паліваюць сіропам, пасыпаюць шакаладнай або арэхавай крошкай. З марожанага таксама вырабляюць малочныя кактэйлі, дадаючы ў яго малако і сіроп і ўзбіваючы атрыманую сумесь у міксеры. У Італіі ёсць марозіва з густам піцы.[1]
Віды марожанага[правіць | правіць зыходнік]
- Марожанае (на аснове жывёльных і/або раслінных тлушчаў).
- Сарбет (шарбет) (мяккае марожанае на аснове садавіны, ягад, сокаў).
- Фруктовы лёд (адносна цвёрдае марожанае на палачцы на аснове соку, звычайна без малака).
Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]
Да з’яўлення сучасных спосабаў замарожвання марожанае было раскошным ласункам толькі для асаблівых выпадкаў. Вытворчасць марожанага была даволі складанай.
У наш час марожанае ажыцяўляецца з выкарыстаннем аўтаматычных фрызераў у выпадках, калі прадукцыйнасць павінна быць ад 1 да 15 кг у гадзіну. Магчымасці вытворчасці больш сур’ёзных аб’ёмаў даступныя на холадакамбінатах.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Марожанае ў крэманцы
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Марожанае на Вікісховішчы |
---|