Перайсці да зместу

Саня Даляжал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саня Даляжал
Род дзейнасці спявачка, актрыса, тэлевядучая
Дата нараджэння 9 мая 1963(1963-05-09)[1] (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Nenad Šarić[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саня Даляжал (харв.: Sanja Doležal; нар. 9 мая 1963, Заграб, Югаславія) — харвацкая спявачка і тэлевядучая.

Яна найбольш вядомая як удзельніца поп-гурта «Novi fosili» паміж 1984 і пачаткам 1990-х гадоў, на піку папулярнасці гурта.

Пасля заканчэння пеўчай кар’еры Даляжалудзельнічала ў некалькіх тэлеперадачах, пакуль у 2004 не стала вядучай уласнага штодзённага ток-шоу пад назвай Sanja на прыватным тэлеканале RTL Televizija. Яна вяла гэта тэлешоў з мая 2004 года да лета 2006 года, пакуль яно не было знята з эфіру. У гэтым шоу абмяркоўваліся розныя пытанні паўсядзённага жыцця, у якасці гасцей у ім фігуравалі як знакамітасці, так і звычайныя людзі.

У канцы 2010 года яна з’явілася ў шоў «Ples sa zvijezdama», харвацкай версіі «Танцы з зоркамі» на HRT 1[2].

Нарадзілася 9 мая 1963 года ў Заграбе ў сям’і музыканта[3]. У дзяцінстве яна з’яўлялася ў рэкламных роліках для Medolino і Frutolino, марак дзіцячага харчавання харвацкай кампаніі Podravra. Вывучала сацыялогію на факультэце гуманітарных і сацыяльных навук Заграбскага ўніверсітэта[3].

У 1981 годзе яна стала ўдзельніцай заграбскага поп-рок-гкрта «Prva ljubav», першага падлеткавага гурта былой Югаславіі. З гэтым гуртом яна запісала альбомы Privatno (1981) і Kad ostanemo sami (1982).

У 1984 годзе яна далучылася да поп-гурта «Novi fosili», для таго каб замяніць іх першую вакалістку Джюрджыцу Барловіч. Даляжал спявала ў гурце да 1991 года, і ненадоўга вярнулася туды ў 2005 годзе[4]. З Долежал гурт выпусціў сем альбомаў і стала адным з самых папулярных поп-калектываў у Югаславіі, прадаючы сотні тысяч запісаў і рэгулярна выступаючы з аншлагамі. Падчас свайго росквіту гурт прадстаўляў Югаславію на Еўрабачанні 1987 года з песняй Ja sam za ples (Я хачу танцаваць) і заняў чацвёртае месца з 92 ачкамі.

Пасля выхаду з гурта ў 1991 годзе яна запісала тры сольныя альбомы, якія мелі значна меншы поспех. У пачатку 2000-х гадоў яна завяршыла кар’еру спявачкі. Затым яна грала ролю журналіста-знакамітасці ў музычным і камедыйным шоў Jel’ me netko tražio на HRT. Яна вяла ўласнае ток-шоу Sanja на RTL з 2004 па 2006 год. У цяперашні час яна з’яўляецца адной з вядучых ранішняй праграмы Харвацкага Радыётэлебачання Dobro jutro, Hrvatska (Добрай раніцы, Харватыя).

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Даляжал была замужам за Ненадзе Шарычам, былым барабаншчыку «Novi fosili», які памёр у 2012 годзе. У іх нарадзілася двое дзяцей: сын Лука і дачка Леа[5].

  • Non stop ples (1993)
  • Kao u snu (1994)
  • Plavuša (2000)
Год Назва Роля Заўвага
1998 Прынц Егіпта Каралева Туя харвацкі дубляж
2004 Bore Lee: Čuvaj se sinjske ruke камэа
2006 Nad lipom 35 камэа тэлесерыял
2011 Lea i Darija Ніна Селак

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 ліпеня 2016.
  2. Sanja Doležal i Hrvoje Kraševac napustili "Ples sa zvijezdama"!. Nacional.hr. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014.
  3. а б Meet Sanja Doležal, one of the Ambassadors for the European Year of Citizens, in Croatia!
  4. Članak o Novim fosilima na sajtu RTS-a. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2018. Праверана 30 красавіка 2017.
  5. Sanja Doležal // vecernji.hr