Сартулы
Сартулы (Сартуул) | ||||||
Сартулы Расіі
| ||||||
Агульная колькасць | 1286 ў Манголіі | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Рэгіёны пражывання | Манголія, Кітай, Расія | |||||
Мова | мангольская | |||||
Рэлігія | будызм | |||||
Блізкія этнічныя групы | халха-манголы, айраты, бураты |
Сарту́лы (манг.: Сартуул) — найбуйнейшая група паўднёвых манголаў. У Расіі разглядаюцца як этнічная група буратаў. Жывуць таксама ў Манголіі і Кітаі. Агульная колькасць у Манголіі (2010 г.) — 1286 чал.[1]
Сартулы насяляюць заходнія раёны Манголіі, адзінай краіны, дзе вядзецца іх колькасны ўлік як асобнай этнічнай групы. У Кітаі яны жывуць у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне і ва Унутранай Манголіі. У Расіі — на поўдні Бураціі.
Прынята лічыць, што сартулы — нашчадкі сарт, сярэднеазіяцкага насельніцтва іранскага і цюркскага паходжання, якое трапіла на захад Манголіі ў часы Чынгісхана ў якасці ваеннапалонных або пазней як гандляры і вандроўнікі[2]. Яны знаходзіліся пад уплывам іншых манголаў, займаліся пераважна жывёлагадоўляй, трымалі кароў і якаў.
У канцы XVII ст. падчас сутыкнення паміж джунгарамі і халха-манголамі былі вымушаны пакінуць першапачатковы рэгіён свайго рассялення, мігрыраваць у Бурацію і сучасныя вобласці Сіньдзяна і Унутранай Манголіі.
Сартулы размаўляюць на мангольскай мове, маюць племянны татэм — ваўка, лічацца добрымі рамеснікамі[3], спавядаюць будызм, не ўжываюць у ежу вараную кроў[4]. Апошняе разглядаецца як адзіны культурны элемент, які сартулы захавалі ад сярэднеазіяцкіх продкаў.