Саўская банавіна
Саўская банавіна (сербахарв.: Savska banovina, Савска бановина) — правінцыя (банавіна) у Каралеўстве Югаславія ў перыяд з 1929 па 1939 год.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Саўская банавіна была размешчана ў заходняй частцы каралеўства, на тэрыторыі сучаснай Харватыі (Гістарычная Харватыя і Славонія). На поўначы банавіна межавала з Драўскай банавінай, на ўсходзе — з Дунайскай банавінай і з Венгрыяй, на захадзе — з Італіяй, на паўднёвым захадзе — з Прыморскай банавінай, на поўдні і паўднёвым усходзе — з Врбаскай банавінай і Дрынскай банавінамі.
Банавіна атрымала сваю назву па рацэ Сава. Яе адміністрацыйным цэнтрам лічыўся горад Заграб.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1939 годзе Саўская і Прыморская банавіны былі аб'яднаны ў Харвацкую банавіну.
У 1941 годзе, падчас Другой сусветнай вайны большая частка Саўскай банавіны ўвайшла ў склад Незалежнай дзяржавы Харватыя. Італія і Венгрыя акупавалі асобныя раёны.
Пасля вайны рэгіён увайшоў у СФРЮ ў складзе Сацыялістычнай Рэспублікі Харватыя.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Карта Архівавана 18 лютага 2021.
- Канстытуцыя Каралеўства Югаславія