Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Семігосцічы)
Выгляд
Праваслаўны храм | |
Свята-Іаана-Багаслоўская царква | |
---|---|
| |
52°05′39,69″ пн. ш. 27°25′33,18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Семігосцічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Благачынне | Столінскае благачыненне |
Дата пабудовы | 1913 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Іаана-Багаслоўская царква — праваслаўны храм у в. Семігосцічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1913 г. з дрэва на месцы храма 1-й паловы 19 ст.[1]
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Вырашана па каноне чатырохчасткавага храма падоўжна-восевай кампазіцыі: двух'ярусная чатырохгранная прытвор-званіца, кароткі бабінец, кубападобная малітоўная зала, апсіда. Шатровыя пакрыцці званіцы і малітоўнай залы завершаны макаўкай і цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Гарызантальна ашаляваныя фасады (цокальная і фрызавая часткі — вертыкальна) прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах. Уваход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.
Зноскі
- ↑ Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. СПб., 1864.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Семігосцічы)
- Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Семігосцічы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Семігосцічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Семігосцічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)