Перайсці да зместу

Свята-Ільінская царква (Шкунцікі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Ільінская царква
55°22′02,56″ пн. ш. 27°40′44,97″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Шкунцікі
Канфесія Праваслаўе
Епархія Віцебская і Глыбоцкая
Благачынне Шаркаўшчынскае
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1825 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000843шыфр 213Г000843
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм на паўднёвай ускраіне вёскі Шкунцікі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.

Пабудавана ў 1825 годзе з цэглы як касцёл. Пераасвячона ў праваслаўную царкву пасля 1863 года.

Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Касцёл да перабудовы ў царкву
Брама

Помнік архітэктуры класіцызму, які ў 2-й палове XIX стагоддзя набыў рысы рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам. Па баках да апсіды далучаны нізкія рызніцы пад 1-схільнымі пакрыццямі. Tpoxi пашыраны прытвор завершаны 2-яруснай васьмерыковай шатровай званіцай з макаўкай i 2 бакавымі цыбулепадобнымі галоўкамі на высокіх 8-гранных барабанах. Фасады крапаваны пілястрамі, алтарная сцяна ўмацавана бакавымі магутнымі контрфорсамі.

Малітоўная зала перакрыта драўляным латковым скляпеннем. Над прытворам на 2 пілонах размешчаны хоры.

У іканастасе змешчаны абразы XIX стагоддзя: «Зняцце з крыжа», «Уваскрэсенне Хрыстова», «Святы Мікола», «13 святаў», «Уседзяржыцель на троне», «Хрыстос з гладышом».

  • Свята-Ільінская царква // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — 209—210.
  • Ільінская царква.  // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 463.
  • Свята-Ільінская царква // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 — С. 445.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4