Перайсці да зместу

Свята-Мікалаеўская царква (Дзятлавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
53°19′25″ пн. ш. 24°18′21″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Дзятлавічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Ваўкавыскае
Дата пабудовы 1870 год
Стан дзейнічае
Map

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у Беларусі, у вёсцы Дзятлавічы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква

Царква пабудавана ў 1870 годзе з цэглы на месцы драўлянага храма 1774 года, адкрыта ў 1990 годзе.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць двух’ярусная званіца (васьмярык на чацвярыку), кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда. У сілуэце пануюць шацёр званіцы з макаўкай і цыбулепадобная галоўка на васьмігранным барабане над цэнтральным аб’ёмам. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў пластычных руставаных ліштвах, апяразаны аркатурным фрызам і вуглавымі пілястрамі. Арачныя прасветы званіцы завершаны кілепадобнымі ліштвамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]