Перайсці да зместу

Свята-Мікалаеўская царква (Чысць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Мікалаеўская царква
54°15′16″ пн. ш. 27°07′45″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Пасёлак Чысць
Канфесія БПЦ
Епархія Маладзечанская епархія
Map

Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у п. Чысць Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца каля могілак.

Храм пабудаваны ў 1996 годзе[1].

Пабудавана з цэглы. Трохчасткавы храм зграбных вертыкальна выцягнутых прапорцый. Дамінантай кампазіцыі з’яўляецца 5-ярусная (2 васьмерыка на 3 чацверыках) 4-гранная званіца, накрытая сферычным купалам з макаўкай. Над 2-схільным дахам малітоўнай залы ўзведзены аналагтчны 8-гранны светлавы барабан. Прамавугольная апсіда накрыта паўкруглым дахам, завершаным на тарцы макаўкай. Бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, завершаны 3-лопасцевымі франтонамі[2].

Зноскі

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4