Свята-Пакроўская царква (Старая Вадва)
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
![]() | |
54°04′22,20″ пн. ш. 30°11′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Старая Вадва |
Канфесія | Праваслаўе |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Будаўніцтва | канец XVIII — пачатак XIX стагоддзя |
Стан | руіны |
![]() |
Свя́та-Пакро́ўская царква́ — праваслаўны храм у вёсцы Старая Вадва Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчана ў цэнтры вёскі, на ўзгорку.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d6/%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%8F_%D0%92%D0%B0%D0%B4%D0%B2%D0%B0._%D0%9F%D0%B0%D0%BA%D1%80%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%2804%29.jpg/250px-%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%8F_%D0%92%D0%B0%D0%B4%D0%B2%D0%B0._%D0%9F%D0%B0%D0%BA%D1%80%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%2804%29.jpg)
У 1785 годзе вёска Старая Вадва была цэнтрам маёнтка, у якім ужо існавала царква. Згодна з некаторымі крыніцамі, рэшткі захаванага храма — гэта менавіта тая царква, што была пабудавана ў XVIII стагоддзі.
Паводле іншых звестак, цяперашні будынак узвёў ў 2-й палове XIX стагоддзя тагачасны ўладальнік вёскі Мікалай Кузьміч Ракуза, які быў пахаваны каля гэтай царквы ў 1883 годзе. Па легендзе, спачатку ён задумаў паставіць яе ў вёсцы Пяшчанка, але коні, з дапамогай якіх перавозілі цэглу, як скамянелыя спыніліся каля аднаго з узгоркаў, які ў далейшым і стаў пляцоўкай для храма.
Узорам для будаўніцтва быў Сабор Святога Іосіфа ў Магілёве. У 1900 годзе побач з храмам існавала царкоўна-прыходская школа[1].
З прыходам савецкай улады царква часткова перастала дзейнічаць, але набажэнствы вяліся, працавала званіца. У 1934 годзе будынак канчаткова зачынілі і ўладкавалі ў ім клуб. Падчас Другой сусветнай вайны нацысты стварылі ў царкве лазарэт для параненых, памерлых хавалі адразу побач з будынкам. Пасля вайны некаторы час храм зноў дзейнічаў, але ў 1950-я гады быў адабраны ў вернікаў пад падставай адсутнасці святара і старасцю пабудовы і пераўтвораны ў склад. У цяперашні час царква закінута[1].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры класіцызму. Дамінантай кампазіцыі з’яўляўся 8-гранны барабан з ліхтарыкам над самкнутым паўсферычным купалам. Уваход вылучаў 4-калонны порцік. Фасады крапавалiся пiлястрамі, прамавугольнымі і авальнымі нішамі. У выніку старасці канструкцый і адсутнасці кансервацыі абрынулася паўднёвая сцяна будынка. На столі і сценах захаваліся фрэскі з выявамі святых[2].
Зноскі
- ↑ а б Царква 19 стагоддзя і ветраныя электрагенератары. Чым знакаміта Старая Вадва? (руск.). Раённая газета Шклоўскага раёна «Ударны фронт» (26 красавіка 2018). Праверана 18.07.2018.
- ↑ Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Свята-Пакроўская царква (Старая Вадва) на Вікісховішчы |
---|
- Свята-Пакроўская царква (Старая Вадва) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Старая Вадва) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Старая Вадва) на сайце Глобус Беларусі (руск.)