Перайсці да зместу

Свята-Узнясенская царква (Лужасна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Увазнясенская царква
55°14′52″ пн. ш. 30°07′45″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Лужасна
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Віцебская і Аршанская
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Архітэктар Уладзімір Фёдаравіч Коршыкаў
Дата пабудовы 1908 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000895шыфр 212Г000895
Map

Свята-Увазнясенская царква (раней — Свята-Пакроўская царква) — праваслаўны храм у в. Лужасна (Віцебскі раён), па адрасе вул. Лынькова, 22. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

Пабудавана ў 1908 годзе з цэглы па праекце Уладзіміра Коршыкава на ўскраіне вёскі на правым беразе Заходняй Дзвіны.

Храм кананічнай чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: званіца, трапезная, асноўны аб'ём, апсіда. Планіровачная асаблівасць царквы — прыбудова нізкай пяціграннай рызніцы да тарцовай усходняй сцяны апсіды. У сілуэце будынку две дамінанты — асноўны двух'ярусны кубападобны аб'ём з цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане і трох'ярусная (васьмярык на двух чацверыках) шатровая званіца э макаўкай у завяршэнні. Фасады прарэзаныя арачнымі аконнымі праёмамі падвойнымі ў цэнтральным аб'ёме і строенымі ў званіцы. На фоне адкрытай цаглянай муроўкі вылучаюцца пабеленыя элементы дэкору, пазычаныя з арсенала старажытна-рускай архітэктуры: кілепадобныя калонныя ліштвы акон, аркатурныя паясы, філёнгавыя лапаткі, зубчастыя фрызы.

У інтэр'еры пануе прастора галоўнай двухсветлавой залы, у якую шырокімі арачнымі прасветамі раскрываюцца апсіда, бакавыя прыдзелы і трапезная.