Свята-Успенская царква (Цмень 2)
Выгляд
Славутасць | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
51°58′49″ пн. ш. 26°40′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Цмень 2 Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На могілках. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва. Храм прыпісны да Свята-Мікалаеўскай царквы у в. Рухча 1-я Столінскага раёна
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам, да якога з фасада далучаны невялікі прытвор, з тыльнага боку 5-гранная апсіда, над якой 2-схільны дах праз трохвугольныя застрэшкі пераходзіць у вальмавы. Над ім па цэнтры ўзведзены 8-гранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай, над апсідай — макаўка. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх дашчаных ліштвах.
Званіца
[правіць | правіць зыходнік]Перад храмам пастаўлена 2-ярусная 4-гранная званіца пад шатровым дахам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Успенская царква (Цмень 2) на сайце Глобус Беларусі (руск.)