Свята-Мікалаеўская царква (Рухча 1)
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
51°59′48,94″ пн. ш. 26°36′48,40″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Рухча 1 |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Благачынне | Столінскае |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1730 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000696 |
Стан | дзейнічае |
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Рухчы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на скрыжаванні дарог на Столін і Плоніцу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1730 годзе з дрэва ўладальнікамі маёнтка Скірмунтамі[1].
У 2020 годзе ў храме, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння, без адпаведнага дазволу былі праведзены рамонтна-рэстаўрацыйныя работы: вонкавыя сцены абабітыя вагонкай, вокны заменены на пластыкавыя. Такім чынам былі парушаны патрабаванні Кодэкса аб культуры, што прывяло да пэўных зменаў знешняга выгляду царквы. У сувязі з гэтым аддзел культуры Столінскага райвыканкама падрыхтаваў матэрыялы для складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні[2].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры, у якім спалучаюцца традыцыйныя прыёмы народнага дойлідства і рысы барока. Вырашана адзіным прамавугольным зрубам з трохсценнай апсідай няправільнага трапецападобнага абрысу. Будынак накрыты вальмавым дахам, раней пакрытым гонтай, які завершаны васьмігранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Высокія аконныя праёмы прастакутныя. Столь плоская, бэлечная. Уваход арганізаваны праз нізкі прамавугольны прытвор пад двухсхільным дахам. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Званіца
[правіць | правіць зыходнік]Побач, на ўсход ад царквы, пастаўлена двух’ярусная чацверыковая зрубна-каркасная званіца, накрытая шатровым, раней гонтавым дахам.
Зноскі
- ↑ Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. СПб., 1864.
- ↑ У Столінскім раёне незаконна рэканструявалі царкву XVIII стагоддзя (руск.). Мінск: БелТА (20 красавіка 2020). Праверана 21.04.2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл. — С. 396
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Мікалаеўская царква (Рухча 1) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Рухча 1) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Рухча 1) на сайце «Архіварта»
- Храмы паводле алфавіта
- З’явіліся ў 1730 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Рухча 1
- Праваслаўныя храмы Столінскага раёна
- Помнікі беларускага народнага дойлідства
- Усходнепалеская школа дойлідства
- Драўляныя цэрквы Беларусі
- Храмы Святога Мікалая
- 1730 год у Беларусі
- Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі