Святая Жэнеўева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Статуя Святой Жэнеўевы

Жэнеўева (фр.: Geneviève) або Генавефа (лац.: Genovefa, каля 420, Нантэр (цяпер прадмесце Парыжа) - каля 500, Парыж) — святая, заступніца Парыжа.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіла з старажытнага гала-германскага роду. У 429 годзе святы Герман Асерскі быў праездам у іх хаце і прадказаў маленькай Жэнеўеве вялікую будучыню. З пятнаццацігадовага ўзросту будучая святая вяла аскетычнае жыццё ў бацькоўскай хаце, а пасля смерці бацькоў жыла ў Парыжы, які тады не выходзіў за межы вострава Сітэ. У 451 годзе, калі Парыжу пагражалі уварваўшыся ў Еўропу орды Атылы, Жэнеўева прадказала, што Парыж будзе выратаваны. Калі гараджане страцілі надзею і хацелі забіць святую, Атыла адвёў свае орды ад горада ў бок Каталаўнскіх палёў, дзе і быў разбіты. Пасля гэтага слава святой ўзрасла. Яна заваявала павагу горада таксама шчодрасцю, бездакорнай маральнасцю і палымянай верай.

Падчас пяцігадовай аблогі Парыжа Хлодвіга, Жэнеўева прывяла па рацэ ў горад караблі з харчовымі прыпасамі і раздала іх народу. У 460 годзе Жэнеўева дабраславіла пабудову над магілай святога Дыянісія царквы, пры якой кароль Дагаберт I заснаваў пазней абацтва Сен-Дэні.