Святлана Уладзіміраўна Немаляева
Святлана Уладзіміраўна Немаляева | |
---|---|
Род дзейнасці | актрыса, тэатральная актрыса, кінаактрыса |
Дата нараджэння | 18 красавіка 1937[1][2] (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Vladimir Nemolyayev[d] |
Муж | Alexander Lazarev[d] |
Дзеці | Alexander Lazarev, Jr.[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | nemolayeva.narod.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Святла́на Уладзіміраўна Немаляева (руск.: Светла́на Влади́мировна Немоля́ева; нар. 18 красавіка 1937[1][2], Масква) — савецкая і расійская акрыса тэатра, кіно, тэлебачанні, агучвання і дубляжу; народная артыстка РСФСР (1980). З 1959 года — вядучая актрыса Маскоўскага акадэмічнага тэатра імя Уладзіміра Маякоўскага, лаўрэат нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая маска» (2013, 2019) і прэміі глядацкіх сімпатый «Зорка тэатрала» (2012, 2014, 2019).
Пачала здымацца ў кіно яшчэ ў раннім дзяцінстве. Першую вядомасць атрымала ў 1958 годзе дзякуючы ролі Вольгі Ларынай у мастацкім фільме «Яўген Анегін» (1958). Шырокую вядомасць ёй прынеслі ролі ў кінакарцінах Эльдара Разанава — «Службовы раман» (1977), «Гараж» (1979) і «Нябёсы запаветныя» (1991).
На сцэне тэатра сыграла галоўныя ролі больш чым у 50 спектаклях, у тым ліку Афелія ў «Гамлеце», Маша ў «Іркуцкай гісторыі», Нягіна (у новай пастаноўцы — Домна Панцялееўна) у «Талентах і прыхільніках», Бланш Дзюбуа ў «Трамваі» Жаданне"", Лізавета Цюдар у «Жыве каралева, віват!».
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Světlana Němoljajeva // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- Асобы
- Нарадзіліся 18 красавіка
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Выпускнікі Вышэйшага тэатральнага вучылішча імя М. С. Шчэпкіна
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Пашаны
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
- Лаўрэаты прэміі «Залатая маска»
- Лаўрэаты прэміі «Залаты арол»