Святы Апостал Павел (абраз з Трабаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святы Апостал Павел. 1732
Матэрыял палатно, алей
Памеры 92,5 × 75 см
Музей старажытнабеларускай культуры, Мінск

Святы Апостал Павел — абраз з касцёла в. Трабы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці, які датуецца 1732 годам. Захоўваецца ў калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры (інв. КП-347, Ж-211)[1]. Памер абраза — 92,5 × 75 см[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Абраз у арыгінальнай раме

Выява Святога напісана на палатне алейнымі фарбамі, якое было прымацавана да дошкі, аформленай у вузкую драўляную разьбяную раму. Пры рэстаўрацыі палатно было дэманціравана з драўлянага шчыта і нацягнута на падрамнік. На раме ад абраза, як і на самім палатне, ніякіх надпісаў не было, аб чым дадаткова сведчыць і першапачатковае апісанне абраза ў кнізе паступленняў, аднак пры публікацыі ў альбомах яно фігуруе пад 1732 годам. Даціроўка ў дадзеным выпадку зроблена па аналогіі з абразом «Ян Непамук», паколькі абразы выкананы ў адным стылі і маюць практычна аднолькавыя памеры[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]