Святы Славакіі
Афіцыйныя святы і выхадныя дні ў Славакіі[правіць | правіць зыходнік]
Дата | Назва | Арыгінальная назва | Заўвагі |
---|---|---|---|
1 студзеня (1993) | Дзень заснавання Славацкай рэспублікі | Deň vzniku Slovenskej republiky | Падзел ЧССР на Чэхію і Славакію |
6 студзеня | Богаяўленне (Тры каралі і Раство ў праваслаўных хрысціян) | Zjavenie Pána (Traja králi a vianočný sviatok pravoslávnych kresťanov) | |
сакавік, красавік | Вялікая пятніца | Veľkonočný piatok | |
сакавік, красавік | Велікодны панядзелак | Veľkonočný pondelok | |
1 мая (1886) | Свята працы | Sviatok práce | |
8 мая (1945) | Дзень перамогі над фашызмам | Deň víťazstva nad fašizmom | Сканчэнне II сусветнай вайны ў Еўропе; пачаткова адзначалася на дзень пазней |
5 ліпеня (863) | Дзень Св. Кірылы і Св. Мяфодзія | Sviatok svätého Cyrila a Metoda | Славянскія місіянеры Кірыл і Мяфодзій прыйшлі ў Вялікую Маравію |
29 жніўня (1944) | Гадавіна Славацкага нацыянальнага паўстання | Výročie Slovenského národného povstania | Паўстанне славацкага народа супраць нацысцкай Германіі |
1 верасня (1992) | Дзень Канстытуцыі Славацкай рэспублікі | Deň Ústavy Slovenskej republiky | У Браціславе была прынята канстытуцыя Славакіі |
15 верасня | Дзень блаславёнай Дзевы Марыі, заступніцы Славакіі | Sviatok Panny Márie Sedembolestnej, patrónky Slovenska | |
1 лістапада | Дзень усіх святых | Sviatok všetkých svätých | У гэты дзень наведваюць могілкі |
17 лістапада (1989/1939) | Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю | Deň boja za slobodu a demokraciu | Гадавіна студэнцкай дэманстрацыі супраць нацысцкай акупацыі ў 1939, а таксама дэманстрацыі ў 1989 у Браціславе і Празе, які запачаткавалі Аксамітную рэвалюцыю |
24 снежня | Шчодры дзень | Štedrý deň | Увечары гэтага дня адчыняюць падарункі |
25 снежня | Раство | Prvý sviatok vianočný | літаральна: першае каляднае свята |
26 снежня | Дзень святога Стэфана | Druhý sviatok vianočný | літаральна: другое каляднае свята |