Свіран (Людзвіноў)
Выгляд
Славутасць | |
Свіран | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Вёска | Людзвіноў |
Будаўніцтва | XIX—XX стагоддзі |
Стан | разабраны |
Свіран — будынак, які існаваў на паўночнай ускраіне вёскі Людзвіноў Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Помнік народнага дойлідства[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў XIX — пачатку XX стагоддзя з дрэва. Уваходзіў у комплекс сядзібных пабудоў[1]. Разабраны ў 1980—1990-х гг[2].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Свіран уяўляе сабой прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак накрыты вальмавым дахам. Сцены з брусоў (рубка вуглоў «у накладку») пастаўлены падрубамі на штандары. На ніжнім паверсе 2 складскія памяшканні з самастойнымі ўваходамі ў падоўжанай сцяне, на верхнім было некалькі памяшканняў, якія злучаліся з ніжнімі лесвіцамі (унутраная планіроўка зменена). Фасады былі расчлянёны карнізам на 2 ярусы. Другі ярус аформлены арачнымі вокнамі[1].
Зноскі
- ↑ а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.
- ↑ Свіран (Людзвіноў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.