Цыкл развіцця складаецца з двух стадый. Спачатку ўтвараюцца склероцыі, якія служаць для перазімоўкі. На другой стадыі ўтвараецца міцэлій або пладовыя целы (апатэцыі). Міцэлій шматклетачны, белага колеру, лямцавы і знаходзіцца на паверхні або ўнутры пашкоджаных органаў расліны. На ім развіваюцца слероцыі, якія ўвесну прарастаюць міцэліем або некалькімі апатэцыямі жаўтавата-карычневага колеру дыяметрам да 10 мм.